Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праезд у мэтро можа падаражэць да 1500—1600 рублёў


Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт накіраваў прапанову ў Міністэрства эканомікі, каб адна паездка ў мэтро каштавала да 1600 рублёў.

Дырэктар прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" Валеры Шкуратаў заявіў БелТА, што павышэньне кошту праезду ў падземцы выклікана фінансавымі стратамі ад перавозак.

Шкуратаў кажа, што цяперашні тарыф кампэнсуе 60% выдаткаў на перавозкі, а неабходна, каб пасажыры аплачвалі 80% ад сабекошту.

Кошт праезду ў наземным грамадзкім транспарце Менску плянуецца павялічыць да канца году амаль удвая: ад 1 лістапада — да 1300, у сьнежні — да 1850.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG