Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў пяцёх удзельнікаў акцыі ў падтрымку палітзьняволеных штрафам і адміністрацыйнымі арыштамі на тэрмін ад 7 да 10 сутак. Іх затрымалі напярэдадні на Кастрычніцкай плошчы Менску і зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Асуджаныя не прызналі сваёй віны.
Затрыманых удзельнікаў акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі судзілі асобна: Алега Рагоўскага — судзьдзя Шабуня, Алега Рахоўскага — судзьдзя Есьман, Аляксандра Салдаценку — судзьдзя Хадановіч, Сяргея Казакова — судзьдзя Бычко. Менавіта яна асудзіла былога палітвязьня на 10 сутак турмы, астатнія атрымалі па 7 сутак зьняволеньня. Галіну Паддубка судзьдзя Алена Семак пакарала штрафам у памеры 700 тысяч рублёў.
Адзін з актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Аляксей Цёплы: «Людзі выходзяць на плошчу, каб выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю. А ўлады чыняць проста „бязьмежжа“. І гэтыя суткі толькі пацьвярджаюць, што ўлады парушаюць усе магчымыя законы і перадусім Канстытуцыю — гэта вяршыня „бязьмежжа“. Таму нашы акцыі патрэбныя, каб паказаць, што мы не баімся, што ўлады не ўсёмагутныя, як ім падаецца».
Затрыманых удзельнікаў акцыі даставілі ў суд Цэнтральнага раёну з турмы на вуліцы Акрэсьціна, дзе пратрымалі мінулую ноч. Разам з чатырма актывістамі, якія выйшлі на плошчу з партрэтамі зьняволеных, у міліцэйскай машыне была дастаўлена і 51-гадовая Галіна Паддубка. Яе затрымалі, бо жанчына паспрабавала выказаць сваё меркаваньне пра тое, што бачыла на Кастрычніцкай плошчы.
Гаворыць намесьнік старшыні «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка, які прыйшоў у суд падтрымаць актывістаў:
«Людзям працягваюць даваць адміністрацыйныя арышты, гэта значыць, што ўлада ня мае намеру адмаўляцца ад такога сродку пакараньня — зьмяшчэньня людзей у непрымальныя ўмовы жыцьця на Акрэсьціна. Словам — усё працягваецца, і гэта не нармальна».
Гэтаксама як і падчас суду над Максімам Вінярскім, асуджаных за акцыю салідарнасьці суправаджала ўзмоцненая ахова зь міліцыянтаў і невядомых сілавікоў у цывільным. Гэтаксама яны адмаўляліся называцца, груба перашкаджалі працаваць журналістам, забаранялі праваабаронцам і актывістам праходзіць у залю паседжаньняў. Аднак і ў такіх абмежаваных умовах салідарная падтрымка для асуджаных і палітвязьняў надзвычай важная, кажа былы палітвязень Васіль Парфянкоў:
«У турме я атрымліваў нашы незалежныя беларускія газэты. І калі чытаў, што людзі моляцца за нас каля Чырвонага касьцёла, што выходзяць на вуліцу, то гэта надавала сілаў усё перажыць і не зламацца. Таму акцыі салідарнасьці будуць праходзіць і надалей. Нас не запалохаць ні затрыманьнямі, ні прысудамі. Хопіць баяцца — мы адзіны народ, і разам мы пераможам».
А 19:00 на Кастрычніцкай плошчы Менску мае адбыцца чарговая акцыя ў падтрымку палітвязьняў. Актывісты «Эўрапейскай Беларусі» заклікалі неабыякавых людзей на знак салідарнасьці з палітвязьнямі выходзіць на Кастрычніцкую плошчу штодня.

Нашы акцыі патрэбныя, каб паказаць, што мы не баімся, што ўлады не ўсёмагутныя, як ім падаецца.