Выхад на адзіны курс нацыянальнай валюты суправаджаецца ростам цэнаў на харчовыя і прамысловыя тавары, паслугі. Дзе і што падаражэла апошнімі днямі высьвятлялі нашыя рэгіянальныя карэспандэнты.
"Цукар ужо 7 тысяч"
Віцебская пэнсіянэрка Галіна Сяргееўна дзеліцца ўражаньнямі ад сёньняшняга наведваньня харчовай крамы:
"Вось сёньня цукар ужо 7 тысяч. Я яго ўжываю мала, але калі-нікалі ж купляю. Але сканчаецца ён чамусьці якраз тады, калі йдзе падвышэньне! Сёньня пайшла — ужо 7 тысяч. Астатняе даражэе ўвесь час і няўхільна, і яшчэ будзе даражэць — усе гэта ведаюць. Таму ўсе чакаюць пэнсіі, каб потым бегчы, як апараныя, па крамах ды накупляць на месяц наперад усё, што толькі можна".
Але па хлеб ды малочныя вырабы даводзіцца хадзіць штодня. І спадарыні Галіне ня раз даводзілася адкладаць каля касы прадукты, на якія ўжо не хапае грошай: пару дзён таму яна ўкладалася ў пэўную суму, а цяпер — ужо не:
"Яны даражэюць так імкліва, тыя прадукты! Я падыходжу да касы, мяркуючы, што вось тысяч трыццаць мне павінна сёньня хапіць. Ажно не, не хапае тысяч пару! Кажу: "Прабачце!" А касірка: "Нічога, нічога…" Яна ўсё разумее".
Глыбачанка спадарыня Тацяна апошнімі днямі сама папярэджвае касіраў, колькі ў яе грошай:
"Я бяру, прыкладам, 50 тысяч. І папярэджваю на касе: вы мяне спыняйце, калі грошы скончацца, каб я ведала, колькі чаго магу набыць. А то ў нас завезьлі туалетную паперу, яна абы-якая, але каштуе 4 470 рублёў! Гэта жах!"
"Дзіцячыя курткі каштуюць і па 400, і па 500 тысяч …"
Спадарыня Надзея — маладая маці. Адзеньне для чатырохгадовага сына даводзіцца набываць часта, бо дзіця хутка расьце. На кірмашы ў Полацку ў мінулыя выходныя яны выбіралі куртку на зіму:
"Набылі куртку за 280 тысяч рублёў. Калі згадаць, што летась мы набылі куртку за 65 тысяч рублёў, то гэта, канечне, жах! З другога боку, такія самыя курткі ёсьць і па 300, і па 400, і па 500 тысяч. 640 тысяч самая дарагая. Дык гэта ўжо жах і жах! Я сабе ўвогуле ня стала нічога глядзець, бо жах сапраўдны!"
"Шокавыя" кошты на геркулес, масла, яйкі й вараныя кілбасы"
На незалежным сайце "Народныя навіны Віцебску" наведнікі абмяркоўваюць, што стала для іх "шокавым" коштам за апошні час.
Нехта падлічыў, што ў кастрычніку на 21,6% падаражэлі аўсяныя шматкі, на 17% — масла, на 15,6% — яйкі, на 12,8% — паўфабрыкаты мясцовай птушкафабрыкі "Ганна" і на 7,5% — вараныя кілбасы.
І яшчэ адна мясцовая дэталь: ужо колькі часу ў Віцебску чакаюць адкрыцьця новага гіпэрмаркету "Карона". Але ён ніяк не адчыніцца, і людзі жартуюць: "проста там не пасьпяваюць перапісваць цэньнікі".
"Боты каштуюць ужо два мільёны"
Жанчына, якая выходзіла з супэрмаркету "Космас", абураецца, што на сямейным бюджэце балюча адбіваецца падаражэньне абутку.
Спадарыня: "Асабліва абутак. Адзеньне можна і старое даношваць… Самае страшнае — абутак вельмі дарагі. Боты каштуюць ужо два мільёны рублёў…"
Прадпрымальніца, якая гандлюе кандытарскімі вырабамі на Калгасным рынку Берасьця, кажа, што крызіс вельмі моцна паўплываў на пакупніцкую здольнасьць, а стрымліваць цэны ў кіёсках бізнэсоўцы няздольныя:
"База даражэй выстаўляе — то і мы даражэй прадаем. Пакупніцкая здольнасьць таксама падае. Вы паназірайце, колькі ў нас людзей зараз. Пастойце і паназірайце — чалавек-два падыдуць… Гэта нехта калі змушаны сто грамаў цукерак узяць або дзьвесьце грамаў печыва…"
Жыхарка Берасьця кажа, што рост цэнаў — гэта выпрабаваньне цярплівасьці беларусаў, якому можна толькі зьдзіўляцца:
"Я зьдзіўляюся спакою нашых людзей… Я ўжо так і кажу, прыйду да сяброўкі ці дачкі — ну, беларусы і цярплівы народ!"
Падаражэў абутак і для машын
У Магілёве вырасьлі цэны на абслугоўваньне легкавых машын. Пра гэта заяўляюць іх уладальнікі. Гаспадары аўтамайстэрняў сьцьвярджаюць, што цэны засталіся ранейшыя.
Ля невялікай аўтарамонтнай майстэрні чарга — які дзясятак нядаўна набытых легкавушак. Гутару зь іх уладальнікамі. Кожны кіроўца наракае на дарагоўлю абслугоўваньня свайго аўто:
Спадар: "Курс даляра расьце, адпаведна й запчасткі даражэюць. Раней былі таньнейшыя запчасткі. Што тычыцца рызіну памяняць — таксама вырасла цана. Усё залежыць ад машыны — чым даражэйшая машына, тым даражэйшая эксплюатацыя".
"Рамонт падаражэў у два разы"
Спадар: "Вось паехаў глушыцель памяняць, сказалі цану — сямсот дваццаць тысяч. Раней гэта можна было зрабіць удвая таньней. Запчасткі падаражэлі ў два разы".
Гаспадар майстэрні ў завэдзганай вопратцы не пасьпявае рамантаваць паношаныя шыны аўтаўладальнікаў. Пра кошт сваіх паслугаў майстар кажа:
"Калі летась памяняць шыну каштавала пятнаццаць тысяч, то сёлета ў мяне гэта каштуе дваццаць. Калі чатыры пакрышкі адрамантаваць, гэта было дваццаць даляраў, то сёлета нават дзесяці няма. У нас усё ўпала. А падняць я не магу, бо людзі ня маюць магчымасьці заплаціць".
Карэспандэнт: "Але вы працуеце на страту сабе, так выходзіць?"
Гаспадар майстэрні: "На страту, калі ты сядзіш і нічога ня робіш, а табе трэба плаціць. Я больш працую. Я стараюся зарабіць больш, каб заплаціць за электраэнэргію, зямлю. Для гэтага мне даводзіцца ў два разы больш працаваць".
"Адна фара "там" каштуе 500 даляраў, у нас — 1500".
Непадалёк ад майстэрні — гаражны масіў. Гутару й тут з кіроўцамі. Нараканьні тыя ж:
"Паваротнікі ў "амэрыканцаў" чырвоныя — у нас цяпер яны забароненыя. Трэба, каб былі жоўтыя. Фара цалкам "там" каштуе пяцьсот даляраў, а ў нас яна каштуе 1500. На ўсе запасныя часткі каэфіцыент 2,5—5. Праца цяпер у аўтасэрвісе ў даляравым эквіваленце яшчэ і болей вырасла. Цяпер вось адзін бампэр падфарбаваць — сто баксаў".
У вялікіх аўтамайстэрнях адмаўляюць, што рамонт машын значна падаражэў. Зазначаюць, што цэны засталіся ў даляравым вымярэньні ранейшымі, але кліентаў значна паменела.
ВІЦЕБШЧЫНА

Набылі куртку за 280 тысяч рублёў. Летась мы набылі куртку за 65 тысяч рублёў, ...
"Набылі куртку за 280 тысяч рублёў. Калі згадаць, што летась мы набылі куртку за 65 тысяч рублёў, то гэта, канечне, жах! З другога боку, такія самыя курткі ёсьць і па 300, і па 400, і па 500 тысяч. 640 тысяч самая дарагая. Дык гэта ўжо жах і жах! Я сабе ўвогуле ня стала нічога глядзець, бо жах сапраўдны!"
"Шокавыя" кошты на геркулес, масла, яйкі й вараныя кілбасы"
На незалежным сайце "Народныя навіны Віцебску" наведнікі абмяркоўваюць, што стала для іх "шокавым" коштам за апошні час.
Нехта падлічыў, што ў кастрычніку на 21,6% падаражэлі аўсяныя шматкі, на 17% — масла, на 15,6% — яйкі, на 12,8% — паўфабрыкаты мясцовай птушкафабрыкі "Ганна" і на 7,5% — вараныя кілбасы.
І яшчэ адна мясцовая дэталь: ужо колькі часу ў Віцебску чакаюць адкрыцьця новага гіпэрмаркету "Карона". Але ён ніяк не адчыніцца, і людзі жартуюць: "проста там не пасьпяваюць перапісваць цэньнікі".
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
"Боты каштуюць ужо два мільёны"
Жанчына, якая выходзіла з супэрмаркету "Космас", абураецца, што на сямейным бюджэце балюча адбіваецца падаражэньне абутку.
Спадарыня: "Асабліва абутак. Адзеньне можна і старое даношваць… Самае страшнае — абутак вельмі дарагі. Боты каштуюць ужо два мільёны рублёў…"
Прадпрымальніца, якая гандлюе кандытарскімі вырабамі на Калгасным рынку Берасьця, кажа, што крызіс вельмі моцна паўплываў на пакупніцкую здольнасьць, а стрымліваць цэны ў кіёсках бізнэсоўцы няздольныя:
"База даражэй выстаўляе — то і мы даражэй прадаем. Пакупніцкая здольнасьць таксама падае. Вы паназірайце, колькі ў нас людзей зараз. Пастойце і паназірайце — чалавек-два падыдуць… Гэта нехта калі змушаны сто грамаў цукерак узяць або дзьвесьце грамаў печыва…"
Жыхарка Берасьця кажа, што рост цэнаў — гэта выпрабаваньне цярплівасьці беларусаў, якому можна толькі зьдзіўляцца:
"Я зьдзіўляюся спакою нашых людзей… Я ўжо так і кажу, прыйду да сяброўкі ці дачкі — ну, беларусы і цярплівы народ!"
МАГІЛЁЎШЧЫНА