Грамадзка-палітычная сытуацыя ў Беларусі пагаршаецца літаральна з кожным днём. Пра гэта сказана ў заяве Расейскага ПЭН-цэнтру пра сытуацыю ў Беларусі.
"Мы неаднаразова выказвалі сваю занепакоенасьць з нагоды парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, неаднаразова пратэставалі супраць перасьледу нашых калегаў, пісьменьнікаў і журналістаў Уладзімера Някляева, Паўла Севярынца, Аляксандра Фядуты, Зьмітра Бандарэнкі, Ірыны Халіп і іншых. Сёньня мы павінны заявіць, што грамадзкая і палітычная сытуацыя ў гэтай краіне рэзка пагаршаецца літаральна з кожным днём. А лёс нашых калегаў – пісьменьнікаў, журналістаў, дзеячоў мастацтва, усіх нязгодных з рэпрэсіўнай палітыкай Лукашэнкі – выклікае ўсё большую і большую трывогу", – гаворыцца ў заяве.
Як стала вядома, адзначаецца ў дакумэнце, 3 кастрычніка ў Беларусі былі прынятыя папраўкі ў шэраг законаў, якія апраўдваюць "жорсткія рэпрэсіі супраць грамадзкіх арганізацыяў і асоб, якія выказваюць нязгоду з палітыкай Лукашэнкі". Таксама апублікаваны праект закона аб КДБ, у якім, як адзначаюць у заяве, "супрацоўнікам КДБ законам дазволена прымяненьне фізычнага ўзьдзеяньня аж да выкарыстаньня "баявых прыёмаў барацьбы". Таксама праектам закона "дазволена бяз санкцыі суду ўрывацца ў жыльлё грамадзян, пры адным толькі падазрэньні, што там адбываецца нешта непажаданае ўладам", падкрэсьліваецца ў заяве. "З асаблівай жорсткасьцю дыктатарскі рэжым рэагуе на якую-кольвек фінансавую дзейнасьць апазыцыйных сіл. Як у горшыя гады савецкага таталітарызму, у цяперашні час у Беларусі арыштаваны і чакае суда арганізатар фонду дапамогі палітвязьням (Цэнтар "Вясна") Аляксандар Бяляцкі".
У заяве падкрэсьліваецца, што ўсе згаданыя рэпрэсіўныя навіны робяць "немагчымай або вельмі рызыкоўнай (у простым сэнсе: людзі рызыкуюць жыцьцём) дзейнасьць грамадзкіх арганізацыяў – у тым ліку дзейнасьць нашых калег зь Беларускага ПЭН-цэнтру".
Сябры Расейскага ПЭН-цэнтру выказваюць салідарнасьць беларускім калегам, а таксама заклікаюць калегаў у міжнародным ПЭН-руху "падзяліць трывогу з нагоды падзеяў у Беларусі і далучыцца да пратэстаў".
Заяву падпісалі Андрэй Бітаў, Аляксей Сіманаў, Юнна Морыц, Леў Цімафееў, Людміла Ўліцкая, Барыс Яўсееў, Віктар Ерафееў, Канстанцін Кедраў, Вадзім Рабіновіч, Вячаслаў Пьецух.