Крызіс зоны эўра праз гандлёвыя і фінансавыя сувязі ў наступным годзе ўдарыць па эканоміках краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, гаворыцца ў справаздачы Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.
ЭБРР папярэджвае, што сытуацыя ва ўсходніх суседзяў эўразоны можа зрабіцца яшчэ горшай, чым чакаецца, калі вялікія эканомікі эўразоны, такія як Італія і Гішпанія, будуць мець праблемы на міжнародным рынку даўгавых папераў, што можа прывесьці да банкруцтва некаторых вялікіх банкаў эўразоны.
Ацэньваючы пэрспэктывы Беларусі аналітыкі ЭБРР адзначаюць цяжкі крызіс плацёжнага балянсу, выкліканы вялікім аб'ёмам мэтавага крэдытаваньня, хуткім ростам пэнсіяў і заробкаў у бюджэтнай сфэры, а таксама экспасіянісцкай грашова-крэдытнай палітыкай.
«Замест таго, каб дазволіць аднавіцца балянсу унутранага і вонкавага
попыту пасьля дэвальвацыі ў траўні, улады скарысталіся адміністрацыйнымі захадамі на валютным і спажывецкім рынку. Верагодна, што гэтыя крокі надалей узмацняць крызіс», -- гаворыцца ў справаздачы.
Паводле прагнозу ЭБРР, сярэдні рост валавога унутранага прадукту ў краінах Усходняй Эўропы і Каўказу складзе 3.9 працэнта. Для Беларусі разам з Азэрбайджанам гэты паказьнік найніжэйшы – 3 працэнты.
Прагнозы ЭБРР для рэгіёну больш пэсымістычныя, чым апублікаваныя ў верасьні прагнозы Міжнароднага валютнага фонду, што найперш выклікана хуткім пагаршэньнем у эканоміцы эўразоны ад таго часу.

Верагодна, што адміністрацыйныя захады надалей узмацняць крызіс