Берасьцейскі раённы суд пакуль не знайшоў экстрэмізму ў брашуры "Асобная думка або зварот хрысьціянкі", якую выдала актывістка Алена Гнаўк.
Як распавяла спадарыня Гнаўк, судзьдзя Ўладзімер Шаламіцкі накіраваў справу спадарыні Гнаўк у Берасьцейскую абласную камісію па супрацьдзеяньні гвалту і наркаманіі, якая правядзе новую экспэртызу, каб даць ацэнку выдадзенай брашуры. На падставе дадзеных гэтай экспэртызы наступнае паседжаньне адбудзецца да 10 лістапада, паведаміла спадарыня Алена.
"Сёньня мы атрымалі маленькую перамогу. Суд адхіліў заключэньне экспэртызы КДБ пра тое, што ў брашуры ёсьць матэрыялы экстрэмісцкага характару. Я прадставіла доказы, якія на сто працэнтаў абвяргаюць гэты момант. Тое, што справу перанакіравалі ў камісію па процідзеяньні гвалту, — гэта добра, бо размова пачалася", — кажа Алена Гнаўк.
Алена Гнаўк накладам 200 асобнікаў выдала брашуру "Асобная думка або зварот хрысьціянкі", у якой выклала свой погляд на тое, "як уладам і апазыцыі выйсьці са становішча, якое цяпер склалася". Гэтую брашуру Алена Гнаўк накіравала ў розныя міністэрствы і ведамствы.
Аднак зь ініцыятывы КДБ пракуратура Берасьцейскай вобласьці ініцыявала іск у Берасьцейскі раённы суд.