Кнігу польскага аўтара Яўгеніюша Забелы “Беразьвечча ў службе Богу і ў моцы дэманаў” пераклаў на беларускую мову пастаўскі краязнаўца Міхась Гіль.
Беразьвечча – колішняе мястэчка, далучанае да райцэнтру Глыбокае. У кнізе Яўгеніюша Забелы расказваецца пра гісторыю беразьвецкага базыльянскага кляштару, грэка-каталіцкай царквы, праваслаўнага манастыра, а таксама пра трагічныя падзеі XX стагодзьдзя, калі ў Беразьвеччы дзейнічала турма НКВД.
26 чэрвеня 1941 году каля вёскі Мікалаева пад Вулай службоўцы НКВД расстралялі калёну вязьняў беразьвецкай турмы, якая мясьцілася у былым будынку базыльянскага кляштару. У 1939-1941 гадах там была турма НКУС, а падчас Вялікай Айчыннай вайны – фашысцкі канцлягер. Пасьля перамогі там ізноў зрабілі турму, афіцыйна вядомую як глыбоцкая калёнія №13 асаблівага рэжыму. Умовы ўтрыманьня там лічыцца самымі жорсткімі з усіх беларускіх турмаў, яна сумна вядомая фактамі гвалту ў дачыненьні да зьняволеных. З 27 верасьня ў калёніі №13 адбывае пакараньне палітвязень Зьміцер Дашкевіч.
Але гэтыя зьвесткі з найноўшай гісторыі ў кнігу польскага аўтара, вядома, не ўвайшлі. Увогуле, як было згадана на прэзэнтацыі, Яўгеніюш Забела ня ведае, што ягоная кніга перакладзеная на Віцебшчыне. Але мясцовыя актывісты, якія фундавалі выданьне перакладу, плянуюць абавязкова зь ім зьвязацца, запэўніў старшыня раённай суполкі Партыі БНФ, заснавальнік глыбоцкай газэты “Прэфект-інфо” Яраслаў Берніковіч. Беларускамоўнае выданьне кнігі “Беразьвечча ў службе Богу і ў моцы дэманаў” падрыхтаваў да друку журналіст Зьміцер Лупач.