Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прашытыя» ў КДБ кампутары праваабаронцы перадаюць дзецям


Тацяна Равяка
Тацяна Равяка
Канфіскаваную падчас ператрусаў аргтэхніку, якую праваабаронцам вярнулі з КДБ, яны перадаюць у дзіцячыя дамы. Пра гэта БелаПАН расказала праваабаронца Тацяна Равяка.

Як паведамлялася раней, аргтэхніку, канфіскаваную падчас ператрусу ў офісе незарэгістраванага праваабарончага цэнтру "Вясна" 19 сьнежня 2010 году, вярнулі 8 верасьня. І адразу ж праваабаронцы вырашылі, што ня будуць карыстацца вернутымі кампутарамі. "Практычна дзевяць месяцаў тэхніка знаходзілася ў руках спэцыялістаў КДБ. Мы наўрад ці зможам ёю карыстацца, паколькі ня ведаем, чаго туды маглі напхаць, што ўшыць, і лічым, што карыстацца гэтай тэхнікай для нас небяспечна. Мы ня ўпэўненыя, што гэтыя кампутары ня будуць даваць уцечку інфармацыі", — патлумачыла Равяка.

На сёньня, паводле яе слоў, практычна ўся тэхніка прайшла інвэнтарызацыю і перададзеная ў дзіцячыя дамы Беларусі. "Мы спэцыяльна зьбіралі заяўкі, каму і што трэба. У меру сваіх магчымасьцяў мы імкнуліся гэтыя заяўкі задаволіць. Гэта значыць, гэта не было спантаннай перадачай камусьці чагосьці — мы арыентаваліся менавіта на патрэбы дзіцячых дамоў", — падкрэсьліла праваабаронца.
Між тым, адзначыла яна, у сьледчым упраўленьні КДБ дагэтуль знаходзяцца некалькі ноўтбукаў, канфіскаваных падчас другога ператрусу ў офісе "Вясны", які прайшоў 17 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG