Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў даражэе паліва


14 верасьня зноў падвышаюцца розьнічныя цэны на нафтапрадукты — у сярэднім на 3%. Гэта ўжо сёмае з пачатку гэтага году падаражэньне паліва.

Як паведаміла БелаПАН крыніца ў нафтахімічнай галіне, кошт бэнзіну АІ-92 складзе 4590 рублёў за літар (быў 4460 рублёў, рост на 2,9%), АІ-95 — 4950 (быў 4800, рост на 3,1%), дызэльнага паліва — 4860 (быў 4720, рост на 3%).

У канцэрне «Белнафтахім» гэтую інфармацыю не пацьвярджаюць. «Калі такое рашэньне будзе прынятае, мы абавязкова праінфармуем», — заявіла прэс-сакратар ведамства Марына Касьцючэнка.

Цэны на паліва сёлета падвышаліся 3 сакавіка ў сярэднім на 5%, 31 сакавіка — на 10%, 24 траўня — на 20%, 7 чэрвеня — на 30%, 21 ліпеня — на 3% і 20 жніўня — на 3%.

9 чэрвеня цэны былі зьніжаныя на 13–22% на патрабаваньне Аляксандра Лукашэнкі. Гэта адбылося пасьля масавай акцыі пратэсту «Стоп-бэнзін» 7 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG