Паводле агенцтва Associated Press, сёньня на атамнай электрастанцыі Маркуль на поўдні Францыі адбыўся выбух.
Афіцыйна паведамляецца, што выбух забіў аднаго чалавека і параніў чатырох. Здарэньне адбылося на заводзе перапрацоўкі радыёактыўных адкідаў электрастанцыі. Выбухнула печка ў той частцы электрастанцыі, дзе знаходзілася адпрацаванае ядзернае паліва.
Паводле афіцыйных паведамленьняў, выкіду радыёактыўных рэчываў у паветра не адбылося.
Маркуль – адзін з цэнтраў атамнай індустрыі Францыі. Ён знаходзіцца ў адлегласьці 20 кілямэтраў ад гістарычнага гораду Авіньён, які ў гэтую пару году запоўнены турыстамі.
Францыя знаходзіцца на другім месцы ў сусьветным сьпісе вытворцаў атамнай электраэнэргіі, саступаючы толькі ЗША.
Маркуль – адно са старэйшых ядзерных прадпрыемстваў у Францыі. Тут праводзіліся першыя экспэрымэнты з плютоніем для вайсковых і прамысловых мэтаў. Цяпер тут перапрацоўваюцца ядзерныя матэрыялы, але ядзернага рэактара няма.
Францыя на пачатку чэрвеня ўпершыню ня выключыла магчымасьць сваёй адмовы ад ядзернай энэргетыкі. Паводле міністра энэргетыкі Эрыка Бясона, гэта, аднак, толькі адзін з магчымых варыянтаў, ніякаму зь якіх урад пакуль не аддае перавагі. Пра паступовую адмову ад ядзернай энэргетыкі пасьля аварыі на АЭС Фукусіма ў Японіі заявіла суседняя Нямеччына.
Бясон паведаміў журналістам, што Францыя пачынае дасьледаваньне магчымасьці пераходу на зьмяшаныя крыніцы энэргіі да 2050 году, уключна з поўнай адмовай ад ядзернай энэргетыкі.