Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра ЗША ў Беларусі пераадолеў плянку 3,4 рубля, гэта новы рэкорд


Даляры ЗША. Ілюстрацыйнае фота
Даляры ЗША. Ілюстрацыйнае фота

20 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Пятае запар.

Новы курс амэрыканскага даляра склаў 3,4007 беларускага рубля.

Адзін эўра каштуе 3,5843 рубля, гэтая валюта таксама вырасла ў параўнаньні з папярэднім днём.

  • 19 лістапада курс амэрыканскага даляра складаў 3,3937 беларускага рубля.
  • 18 лістапада даляр каштаваў 3,3899 беларускага рубля.
  • Папярэдні гістарычны максымум быў вызначаны 14 лістапада, калі курс даляра ЗША вырас да 3,3635 беларускага рубля.
  • Перад гэтым 10 кастрычніка даляр падаражэў на 0,31% і стаў каштаваць 3,3 рубля, гэта таксама быў гістарычны максымум.

На курсе беларускага рубля да даляра адбілася зьніжэньне расейскага, тлумачылі эканамісты, а таксама рост кошту даляра ў сьвеце. Абумоўлена гэта тым, што такое часта адбываецца на фоне няпэўнасьці. Цяперашнія прычыны — вайна Расеі супраць Украіны, нестабільнасьць на Блізкім Усходзе, а таксама карэктаваньне эканамічных прагнозаў у ЗША, а менавіта зьвестак аб працоўным рынку.

Без уліку дэнамінацый 1994, 2000 і 2016 гадоў курс даляра складае 338 000 000 рублёў. Па ступені абясцэньваньня нацыянальнай валюты да амэрыканскага даляра (з 1991 году) Беларусь застаецца лідэрам сярод былых рэспублік СССР, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз валютных курсаў без уліку грашовых рэформаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG