Сёньня ў праверачным рэжыме пачынае працу газаправод "Nord Stream" ("Паўночны паток"), які праз дно Балтыйскага мора зьвязаў Расею і Нямеччыну. Паводле расейскага прэм'ер-міністра Ўладзімера Пуціна, новая нітка ратуе Расею і Заходнюю Эўропу ад дыктату і непрадказальнасьці краінаў-транзытэраў прыроднага газу, пад якімі найперш маюцца на ўвазе Беларусь і Ўкраіна. Мэтазгоднасьць альтэрнатывы звыклым газаправодам неаднойчы ставіў пад сумнеў Аляксандар Лукашэнка, наўпрост назваўшы "Паўночны паток" самым "дурацкім" праектам Расеі. Што страчвае Беларусь з увядзеньнем падводнага газаправоду?
Крыху больш за пяць гадоў мінула ад моманту падпісаньня тагачаснымі лідэрамі Расеі і Нямеччыны Ўладзімерам Пуціным і Гэрхардам Шродэрам пагадненьня аб пачатку будаўніцтва Паўночна-Эўрапейскага газаправоду. 1200-кілямэтровы газаправод ідзе ад расейскага Выбаргу па дне Балтыйскага мора да нямецкага Грайфсвальда. Першая нітка мае прапускную здольнасьць у 27,5 мільярда кубамэтраў на год; другая, якую плянуецца ўвесьці да канца 2011-га, падвоіць гэтыя паказьнікі. Уладзімер Пуцін на ўрачыстай нарадзе пра мэты праекту выказаўся наступным чынам:
"Гэта азначае, што мы паступова, спакойна, без усялякіх рыўкоў адыходзім ад дыктату транзытных дзяржаў…".
Цяпер шантажаваць і пастаўшчыка газу ў асобе Расеі, і пакупнікоў на Захадзе пагрозамі спыненьня транзыту прыроднага газу ўзамен на зьніжэньне цэнаў ці аднаўленьне паставак за пратэрмінаваную аплату будзе немагчыма. Страту рычага ўзьдзеяньня беларускае кіраўніцтва прадчувала даўно. Яшчэ ў 2007 годзе Аляксандар Лукашэнка эмацыйна назваў будаўніцтва "Паўночнага патоку" па дне мора "самым дурацкім праектам Расеі":
"Будаўніцтва "Газпромам" балтыйскага газаправоду — гэта што, нармальная палітыка? Што, мы можам весьці з такім кіраўніцтвам нармальныя перамовы? Невядома яшчэ, што можа здарыцца з гэтым газаправодам, які ляжыць на кучы боепрыпасаў…".
Лукашэнка выказаў меркаваньне, што "Паўночны паток" па сваёй "дурасьці" можа трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса, і прапанаваў замест яго пракласьці другую нітку газаправоду "Ямал-Эўропа".
Аднак Масква адмовілася ад пэрспэктывы трапіць у яшчэ большую транзытную залежнасьць. На думку экспэрта ў энэргетычных пытаньнях Станіслава Гусака, такім чынам Расея чарговым разам паказала Беларусі яе месца ў "саюзнай герархіі":
"Гэта вельмі сур'ёзная страта. Справа ў тым, што гэты "Паўночны паток" патрэбен Расеі для таго, каб зрабіць і Беларусь, і Ўкраіну такімі натуральнымі калёніямі на ўзор эпохі XVIII стагодзьдзя. Усе гэтыя адзіныя мытныя прасторы, паўночныя патокі, усё гэта скіравана на адно — каб зьменшыць магчымасьць для Беларусі і Ўкраіны атрымаць сапраўдную незалежнасьць. Трэба разумець, што ўсё гэта ідзе ў рамках адной палітыкі — палітыкі калянізацыі гэтага рэгіёну. Ні больш, ні менш. Прынамсі, для Беларусі гэта павінна быць цалкам зразумела".
Праблему з астатнім аб'ёмам газу, які паступае ў краіны Эўропы праз тэрыторыю Беларусі, Расея плянуе вырашыць да канца году. Пасьля таго як "Газпром" стане, як мяркуецца, гаспадаром 100% акцый газатранспартнага прадпрыемства "Белтрансгаз", дыктаваць умовы транзыту Менск ужо ня зможа. Вывядзеньне Беларусі з транзытнага калідора камэнтуе былы супрацоўнік "Белтрансгазу" Аляксандар Мех:
"Тут ёсьць два бакі. Найперш — што тычыцца Расеі. Відавочна, што стратэгічна Расея зрабіла ўсё правільна. Па-другое — адносна беларускага боку. Каб гэты рэжым, які існуе ў краіне, быў бы прынамсі больш дэмакратычны і кіраваўся інтарэсамі народа, то сытуацыя была б іншая. Тут у нас быў бы і Ямал-2, і Ямал-3, магчыма. І ніякага "Паўночнага патоку" не было б. То бок сытуацыю спарадзілі самі нашы кіраўнікі. Калі чалавек не вытрымлівае тых дамоўленасьцяў, якія былі дасягнутыя раней, зь ім размаўляць ня будуць. У сувязі з гэтым тое, што зараз адбываецца, вядзе да лягічнага выніку. Сама па сабе краіна і беларускі народ, канечне, вельмі шмат страчваюць у эканамічным разьвіцьці. Беларусь выпадае як стратэгічны кірунак транзыту. Ня кажучы ўжо пра фінансавыя страты".
Паводле прадстаўнікоў "Газпрому", "Паўночны паток" забясьпечыць чвэрць дадатковага попыту Эўразьвязу на прыродны газ, які пры гэтым будзе абыходзіцца заходнім пакупнікам таньней, чым транзытны празь Беларусь ці Ўкраіну. Першыя кубамэтры газу спажыўцы атрымаюць сёлета ў лістападзе, а цягам двух бліжэйшых месяцаў будзе адбывацца тэхнічнае перапампоўваньне — спэцыялісты павінны пераканацца, ці ёсьць небясьпека для газаправоду, які, словамі Лукашэнкі, ляжыць на "кучы боепрыпасаў".

"Паўночны паток" па сваёй "дурасьці" можа трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса ...