Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Случак не пагаджаецца быць хуліганам


Ігар Случак
Ігар Случак
Гомельскі дэмакратычны актывіст Ігар Случак падаў у Гомельскі абласны суд скаргу на пастанову суда Савецкага раёна Гомеля.

Случак быў затрыманы ў Гомелі супрацоўнікамі спэцназу 26 жніўня, напярэдадні свайго брыфінгу, на якім ён зьбіраўся ўзьняць пытаньне аб рэфармаваньні міліцыі. Трое сутак ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў чаканьні суду. 31 жніўня суд Савецкага раёну прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве (нецэнзурнай лаянцы) і пакараў трыма суткамі арышту. Усе абвінавачаньні былі пабудаваныя на паказаньнях гомельца Сяргея Замая, які сьцьвярджаў, што Случак на вуліцы штурхнуў яго і аблаяў матам.

Пастанову раённага суду Случак лічыць несправядлівай, ён не прызнае сваёй віны і сьцьвярджае, што яна не была даказаная ў судзе. "Пастанова вынесеная толькі на падставе сьведкі абвінавачаньня Замая і ўнутранага перакананьня судзьдзі, — заявіў ён БелаПАН. — Нягледзячы на тое, што былі знойдзеныя рознагалосьсі ў рапарце, пратаколе і пастанове, суд ня ўгледзеў якіх-небудзь падстаў сумнявацца ў тлумачэньнях сьведкі Замая. Суд таксама не ўлічыў фактаў, якія характарызуюць асобу сьведкі, які абвінаваціў мяне ва ўчыненьні супрацьпраўнага дзеяньня і які зьяўляецца цэнтральным удзельнікам працэсу — на яго паказаньнях у дачыненьні да мяне будавалася абвінавачаньне".

У скарзе актывіст указвае: на судзе сьведка Замай прызнаў, што стаяў на ўліку ў інспэкцыі па справах непаўналетніх, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці і "ў значнай колькасьці" ўжывае алькагольныя напоі.

Акрамя таго, раённы суд адмовіўся далучыць да справы матэрыялы, што характарызуюць асобу сьведкі, якія былі знойдзеныя ў адкрытым доступе ў сацыяльнай сетцы "УКантакце". Гэтыя фотаматэрыялы Случак дадае да скаргі ў абласны суд.

Аўтар скаргі просіць удакладніць, чаму Замай не знаходзіўся на працоўным месцы падчас нібыта ўчыненага ім, Случакам, правапарушэньня, а таксама запатрабаваць характарыстыкі зь месцаў яго вучобы. Ён таксама цікавіцца, чаму Замай ня быў агледжаны на прадмет алькагольнага і наркатычнага ап'яненьня. "Улічваючы асобу сьведкі, можна выказаць меркаваньне, што я быў проста абгавораны зь невядомых мне прычын", — піша актывіст.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG