Прызначэньне Віктара Ціханава новым паслом Ўкраіны ў Беларусі пракамэнтаваў на інтэрнэт-партале politcom.ru аналітык Віталь Портнікаў. «Замена пасла стала дэманстрацыяй сапраўдных адносінаў Януковіча да таго, што адбываецца ў Беларусі», - піша ён.
Украінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч прызначыў новага пасла ў Беларусі. Ім стаў былы віцэ-прэм'ер Віктар Ціханаў, звольнены пасьля жорсткай крытыкі за стан спраў у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы краіны. Ціханаў стаў адным зь першых стрэлачнікаў, якому давялося разьвітацца з партфэлем на фоне відавочных правалаў улады. Але яго прызначэньне ў Менск напярэдадні 20-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны і Беларусі выглядае вельмі сымбалічным.
Папярэдні пасол, Раман Бязьсьмертны, былы намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкага сакратарыяту і адзін з кіраўнікоў «аранжавай» рэвалюцыі, быў звольнены пасьля жорсткай крытыкі дзеяньняў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць апазыцыі. Уласна кажучы, у дыплямата не заставалася асаблівага выбару. Ён накіроўваўся ў Менск у пэрыяд, калі Лукашэнка актыўна заігрываў з Эўразьвязам, дэманстраваў гатоўнасьць да правядзеньня сумленных выбараў і ўсяляк дыстанцыяваўся ад Расеі. Пасьля разгону апазыцыйнай дэманстрацыі і арышту былых кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Лукашэнка аказаўся ня вельмі патрэбным ня толькі Эўропе, але і Ўкраіне, кіраўніцтва якой спрабавала выступаць у ролі пасярэдніка ва ўзаемаадносінах паміж Менскам і Брусэлем. Па-першае, таму, што пасярэднік больш не патрабаваўся, а па-другое - таму што зь Віктара Януковіча пасярэднік больш не атрымліваўся. У такой ролі - і тое вельмі ўмоўна - мог выступаць яго папярэднік Віктар Юшчанка. А Януковічу сёньня якраз думаць пра тое, як самому ня трапіць у ізаляцыю - якое ўжо тут пасярэдніцтва?
Для Бязьсьмертнага выступіць з адкрытай крытыкай дзеяньняў беларускіх уладаў азначала захаваць палітычную рэпутацыю. Для Януковіча замяніць пасла азначала прадэманстраваць сваё сапраўднае стаўленьне да таго, што адбываецца ў суседзяў. Жаданьне прэзыдэнта выбудаваць краіну па беларускай мадэлі не зьяўляецца сакрэтам для ўкраінскіх назіральнікаў. Але, як ні парадаксальна, гэта жаданьне не пакідае месца для ўзаемаадносінаў паміж Кіевам і Менскам. У сытуацыі, калі ў адной краіне «вэртыкаль» трашчыць, а ў іншай - выбудоўваецца, Лукашэнку і Януковічу проста няма пра што дамаўляцца.
Менавіта таму ў Менск павінен паехаць палітычны пэнсіянэр. Ціханаў - тыповы савецкі намэнклятуршчык які, вядома ж, не будзе рабіць заяваў, ня ўзгодненых з прэзыдэнцкай адміністрацыяй і зьнешнепалітычным ведамствам. Ён будзе проста пазначаць наяўнасьць ўкраінскага пасольства ў Менску, а на дыпляматычных прыёмах з удзелам прадстаўнікоў беларускага ўраду і МЗС будзе здавацца нават не замежнікам, а «сваім» чалавекам, які толькі па недарэчнасьці апынуўся чужым дыпляматам. Ды і самому Ціханаву будзе ў Менску ня горш, чым у родным Луганску. Як калісьці Іахім фон Рыбэнтроп ў Крамлі, ён зможа сказаць, што знаходзіцца сярод старых партыйных таварышаў. І гэтая звышзадача новага пасла - самім фактам сваёй прысутнасьці ў Менску падкрэсьліць падабенства ўкраінскай і беларускай дзяржаўнасьці - зьяўляецца цудоўнай ілюстрацыяй таго, што адбылося за апошнія дзесяцігодзьдзі.