Дзьмітрый Мядзьведзеў і Аляксандар Лукашэнка ў Сочы правялі працоўную сустрэчу, якая доўжылася 2,5 гадзіны. Сярод тэмаў абмеркаваньня асноўнымі былі пытаньні беларуска-расейскіх адносінаў.
Кіраўнікі краінаў далі крытычную ацэнку міждзяржаўным дачыненьням, падкрэсьліўшы, што яны не адпавядаюць статусу стратэгічнага партнэрства. Таксама Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што Беларусь мела сур’ёзныя страты ў выніку ўтварэньня Адзінай эканамічнай прасторы Беларусь-Расея-Казахстан, а таму гэты праект павінны атрымаць паўнавартаснае функцыянаваньне, паведамляе БЕЛТА.
Па выніках сустрэчы ў Сочы Сяргей Кірыенка, кіраўнік расейскай дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энэргіі «Росатом», атрымаў даручэньне падпісаць сёлета ў верасьні ўсе дамовы пра пабудову беларускай АЭС.
Лукашэнка знаходзіцца ў Сочы ў адпачынку зь сярэдзіны мінулага тыдня.