У Сочы прайшла сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Як паведамляе прэс-служба беларускага лідэра, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ўвесь комплекс двухбаковых беларуска-расейскіх адносін, праблемы ўзаемадзеяньня ў рамках Мытнага саюзу, актуальныя пытаньні міжнароднага парадку дня, інтэграцыйнага будаўніцтва на постсавецкай прасторы.
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ў кароткатэрміновым адпачынку ў Сочы.