Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія паўстанцы вядуць баі на вуліцах Трыпалі


У Лібіі баі паміж паўстанцамі і прыхільнікамі Муамара Кадафі ідуць ужо ў сталіцы краіны Трыпалі. Відавочцы паведамляюць аб перастрэлках прынамсі ў двух раёнах Трыпалі.

Прадстаўнікі пераходнай нацыянальнай рады напярэдадні заявілі, што ў сталіцы пачалося "вырашальнае паўстаньне", якое павінна пакласьці канец рэжыму Кадафі.

Тэлекампанія "Аль-Джазіра" паведамляе аб гібелі больш чым трыццаці вайскоўцаў, якія змагаліся на баку Кадафі. Ёсьць страты і сярод паўстанцаў.

Узброеныя атрады паўстанцаў набліжаюцца да Трыпалі таксама з захаду, з боку горада Эз-Завія, захопленага імі напярэдадні.

Сам Кадафі і яго сын Сэйф аль-Іслам, выступы якіх трансьляваліся лібійскім тэлебачаньнем, у ноч на нядзелю зноў выказалі ўпэўненасьць у тым, што ўрэшце перамогуць паўстанцаў.

На раніцу 21 жніўня была заплянаваная эвакуацыя грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца ў Лібіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG