Інвэстыцыйны фонд з Катару пабудуе гатэль і спартыўны комплекс у цэнтры Менску на беразе Сьвіслачы.
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візытам у Дзяржаве Катар. Як паведамляе катарская газэта Gulf Times візыт працягнецца два дні. У Катар Лукашэнка адправіўся пасьля паездкі ў Казахстан, дзе 12 жніўня праходзіў нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц АДКБ, -- паведамляе БелаПАН.
У праграме візыту — беларуска-катарскія перамовы ў пашыраным складзе, а таксама сустрэча Лукашэнкі з эмірам Катару Хамадам бін Халіфам ат-Тані ў фармаце сам-насам. Галоўнай тэмай перамоў стане двухбаковае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сфэры, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.
Паводле вынікаў візыту чакаецца падпісаньне двухбаковых дакумэнтаў у галіне паветраных зносін, нафтахіміі, права, банкаўскай сфэры, а таксама ў галіне прадухіленьня і ліквідацыі надзвычайных сытуацый, культуры, СМІ і турызму. Лукашэнка мае намер наведаць шэраг аб'ектаў культуры і адукацыі ў сталіцы Катара Досе.
Напярэдадні Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім на праспэкце Пераможцаў у Менску будуць пабудаваны гатэль і спартыўны комплекс з прыцягненьнем сродкаў з інвэстыцыйнага фонду Узброеных сіл Катара. Замоўцам будаўніцтва выступае беларускае ТАА "Інвэстыцыйная кампанія "Сокал". Яму выдзяляецца участак уздоўж набярэжнай Сьвіслачы і праспэкта Пераможцаў, паміж будынкамі футбольнага манэжу і вучэбна-спартыўнай базы па водных відах спорту. Пасьля завяршэньня будаўніцтва участак будзе аддадзены ў арэнду на 99 гадоў.
Інвэстару і замоўцу даецца шэраг ільгот і прэфэрэнцый: вызваленьне ад арэнднай платы за зямельны участак на пэрыяд праектаваньня і будаўніцтва комплексу па 31 сьнежня года, што ідзе за годам, у якім будзе завершана будаўніцтва комплексу; вызваленьне тавараў, якія увозяцца на тэрыторыю Беларусі для рэалізацыі інвэстыцыйнага праекта, ад абкладаньня падаткам на дададзены кошт да 1 студзеня 2020 года пры набыцьці тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, выкарыстаных для праектаваньня, будаўніцтва і аснашчэньня комплексу і інш. Указ дазваляе замоўцу весьці будаўнічыя работы і узводзіць аб'екты нерухомасьці, прадугледжаныя інвэстдамовай, у водаахоўнай зоне ракі Сьвіслач.