Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан у агні


Чацьвёрты дзень у Лёндане не спыняюцца вулічныя беспарадкі, рабункі, падпалы будынкаў, сутыкненьні моладзевых банд з паліцыяй. Беспарадкі распаўсюджваюцца на ўсё новыя раёны брытанскай сталіцы, і нават за яе межы. Рабункі ўжо ідуць у Бірмінгеме, Лівэрпулі, Манчэстэры, Брыстолі.

Лёнданскай паліцыі не ўдаецца справіцца з нарастаючай хваляй рабаваньняў, вандалізму і гвалту. Вулічныя беспарадкі ў Лёнданскім раёне Тотенхэм, населеным ў асноўным выхадцамі з Вэст-Індыі, якія пачаліся 6 жніўня, перакінуліся на іншыя раёны брытанскай сталіцы.

Банды падлеткаў з закрытымі тварамі перасоўваюцца па Лёндане ў аўтамабілях і на роварах, робячы набегі на розныя раёны гораду. На поўдні Лёндану, у раёне Хэкні, узброеная арматурай моладзь б'е шыбы, рабуе крамы, падпальвае аўтамабілі. Такая ж карціна ў раёнах Люішэм і Пекхэм. У Кройдане вулічныя банды падпалілі будынак адной з найбуйнейшых мэблевых крамаў, агонь перакінуўся на бліжэйшыя дамы. Тэлебачаньне дэманструе кадры рабаваньня ўнівэрмагу "Дэбэнэмс" у Клэпэмэ. Паводле словаў відавочцаў, у рабаваньні крам удзельнічаюць дзеці 10-12 гадоў; яны выносяць тэлевізары, адзеньне, скрыні з прадуктамі. На поўдні сталіцы падпаленыя паліцэйскія машыны, узламаныя банкаўскія аўтаматы, гараць будынкі. Рабаваньні і падпалы перакінуліся на адносна заможныя раёны заходняга Лёндану – Ісьлінгтан і Чак Фарм.

Камэнтатары адзначаюць, што, калі пачатак вулічных беспарадкаў у Тотэнхэме спрабавалі тлумачыць сацыяльнымі прычынамі, беднасьцю і беспрацоўем сярод чарнаскурай моладзі, то цяпер матывы злачынстваў ужо носяць чыста крымінальны характар. Гпаворыць міністар унутраных спраў Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй:

“Беспарадкі, якія пачаліся ў раёне Тотэнхэму вечарам 6 жніўня і якія перакінуліся затым у іншых часткі Лёндану абсалютна непрымальныя. Тое, чаму мы сталі сьведкамі ў гэтыя дні – гэта, безумоўна, крымінальнае злачынства. Мы бачылі гвалт, рабунекі, крадзеж, і няма ніякага сумневу ў тым, як гэта называць. Людзі, якія ўдзельнічаюць у гэтым, будуць прыцягнутыя да адказнасьці і панясуць заслужанае пакараньне за свае дзеяньні. Я заклікаю ўсіх жыхароў раёнаў, дзе адбываюцца беспарадкі, цесна супрацоўнічаць з паліцыяй, каб дапамагчы ёй абясшкодзіць злачынцаў і прыцягнуць іх да адказнасьці”.

Цалкам матэрыял аб падзеях у Лёндане чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG