Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнікі заступіліся за адваката


Сакратарыят і сябры Рады Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, сярод якіх народныя паэты Беларусі Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, ляўрэаты Дзяржаўных прэмій Беларусі Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Віктар Казько, Анатоль Кудравец і дзясяткі вядомых беларускіх творцаў, выказаліся ў падтрымку Ганны Бахціной, якая апынулася перад пагрозай пазбаўленьня адвакацкай ліцэнзіі.


"Мы ведаем Ганну Віктараўну Бахціну як аднаго з лепшых у нашай краіне абаронцаў правоў і свабодаў грамадзянаў, – гаворыцца ў прынятай 1 жніўня заяве. – Гэта чалавек узорных прафэсіяналізму, таленту і мужнасці. У складаны перыяд яна годна прадстаўляла інтарэсы нашага старэйшага грамадзкага аб’яднаньня ў працэсах Вярхоўнага суда, бліскуча адстойвала ў нашай краіне пастулаты праўды і справядлівасці… Рашуча заклікаем адпаведныя дзяржаўныя інстанцыі і атэстацыйную камісію перагледзець прынятыя рашэнні, бо, як сведчыць Яе Вялікасць Гісторыя, усё мінецца, а праўда – застанецца"...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG