Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілжэмінёрам пагражае да 7 гадоў турмы


За падманнае паведамленьне аб замініраваньні вакзалаў Менску і Маладэчна да адказнасьці будуць прыцягнутыя два жыхары Маладэчна. Пра гэта паведамляе прэс-служба упраўленьня ўнутраных спраў на транспарце.

Апрача затрыманага 28 ліпеня 27-гадовага жыхара Маладэчна да адказнасьці будзе прыцягнуты яго 36-гадовы таварыш, жыхар гэтага райцэнтру. Высьветлілася, што ён таксама званіў дыспэтчару службы "103" (хуткая дапамога) і паведамляў пра выбуховыя прыстасаваньні, нібыта закладзеныя на двух вакзалах.

У дачыненьні да падазраваных распачата крымінальная справа на падставе ч. 2 арт. 340 КК (заведама падманнае паведамленьне аб небясьпецы), ім пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да сямі гадоў. Абодва цяпер знаходзяцца ў ізалятары часовага утрыманьня.

28 ліпеня на працягу паўгадзіны ў службу "103" паступілі чатыры ананімныя званкі аб замініраваньні чыгуначных вакзалаў у Менску і Маладэчне, прычым падчас апошніх двух званкоў удакладняўся час меркаваных выбухаў. Паводле інфармацыі прэс-сакратара ўпраўленьня ўнутраных спраў на транспарце Аляксандра Марчанкі, з двух вакзалаў былі экстранна эвакуаваныя больш як тысяча пасажыраў, аднак выбуховых прыстасаваньняў спэцыялісты не знайшлі.

Ачапленьне вакзалу ў Менску было зьнятае ў 17.15. Увогуле вакзал быў закрыты на 2 гадзіны 25 хвілін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG