Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коктыш: "Кансалідацыя Расеі і Захаду па беларускім пытаньні працягваецца"


Апошнія выказваньні амбасадара Расеі ў Беларусі Сурыкава камэнтуе дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў, палітоляг Кірыл Коктыш

Цыганкоў: Чаму амбасадар Расеі зараз палічыў патрэбным выступіць з такімі досыць прынцыповымі і нават сэнсацыйнымі заявамі?

Коктыш: Як выглядае, усе заявы Сурыкава прынцыповыя. Крышку раней міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў казаў прыблізна тое самае, але не ў такой дакладнай фармулёўцы. Для мяне відавочна, што Сурыкаў атрымаў указаньні з Масквы і гэта афіцыйная пазыцыя Крамля.
19 сьнежня стала тым чыньнікам, які аб'яднаў Эўропу і Расею ў беларускім пытаньні.

Што тычыцца таго, чаму гэтыя заявы прагучалі менавіта цяпер. Я ўжо казаў, што 19 сьнежня стала тым чыньнікам, які аб'яднаў Эўропу і Расею ў беларускім пытаньні. Калі да гэтага ў Масквы і Брусэлю было мала агульных тэмаў, акрамя вуглевадародаў, то зараз зьявілася агульнае абурэньне тым, што адбываецца ў Беларусі.

Сурыкаў агучыў афіцыйную пазыцыю Расеі, і гэта можа стаць тымі ўмовамі, якія зьявяцца перад тым, як Расея выдасьць Беларусі наступны транш крэдыту, які Менску так ці іначай будзе патрэбны. Да сакавіка наступнага году Расея так ці іначай будзе вымушаная даваць Беларусі крэдыты, бо да прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі ў 2012 годзе дэстабілізацыя ў Беларусі ёй не патрэбная і шмат у чым можа пашкодзіць разьвіцьцю падзеяў у самой Расеі. Але гэта не азначае, што гэтыя крэдыты будуць давацца проста так.

Цыганкоў: Зыходзячы з гэтых заяваў Сурыкава, як можна спрагназаваць цяперашнія тэндэнцыі ў беларуска-расейскіх дачыненьнях?
Сурыкаў агучыў афіцыйную пазыцыю Расеі, і гэта можа стаць тымі ўмовамі, якія зьявяцца перад тым, як Расея выдасьць Беларусі наступны транш крэдыту

Коктыш: Паўтаруся, да сакавіка так ці інакш Расея будзе вымушаная дапамагаць Беларусі. Але калі ня будзе самага крайняга разьвіцьця падзеяў, калі ня будзе татальнай дэстабілізацыі Беларусі, то Расея будзе настойваць на пэўных умовах, на тым, каб нейкія расейскія патрабаваньні (напрыклад, наконт таго ж плясканьня ў ладкі) былі выкананыя беларускай уладай.

Цыганкоў: А чаму Расею павінна хваляваць тое, што людзі ў цывільным хапаюць грамадзян на вуліцах беларускіх гарадоў?

Коктыш: Калі суседняя дзяржава выходзіць за межы прававой прасторы, гэта ня вельмі добра. Гэта небясьпечна, гэта можа прыносіць вельмі сур'ёзныя страты. Гэткім чынам можа дзейнічаць і крымінал, і іншыя незаконныя структуры, гэта тое, наконт чаго Расея вымушана выказаць свой непакой, у тым ліку і таму, што затрымліваюць і расейскіх грамадзянаў.

Па-другое, гэта той пункт, які збліжае Расею з Эўропай. Відавочна, што кансалідацыя Расеі і Захаду па беларускім пытаньні, якая пачалася пасьля 19 сьнежня, працягваецца.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG