Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Сурыкаў: Першы транш крэдыту ЭўрАзЭс ня вырашыў праблемаў Беларусі


"Першы транш крэдыту ЭўрАзЭс, які паступіў у Беларусь, ніяк ня вырашыў існуючых тут праблем, – заявіў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. – Ён толькі часткова папоўніў золатавалютныя рэзэрвы Нацыянальнага банку як падушку бясьпекі на 800 мільёнаў даляраў ЗША".

Зацягваньне эканамічнага крызісу ў Беларусі нявыгадна нікому, заявіў дыплямат. "Але мы ня хочам проста бязвыплатна дапамагаць. Мы шмат гадоў гэтым займаліся, пара нам пераходзіць на разумныя, ўзаемавыгадныя адносіны", - падкрэсьліў ён.

Тлумачачы, чаму расейскі ўрад пры абмеркаваньні ўмоў крэдытаваньня настойваў на правядзеньні ў Беларусі прыватызацыі, Сурыкаў сказаў:

"Для пераадоленьня эканамічнага крызісу ў любой краіне маюць быць задзейнічаныя перш за ўсё ўнутраныя рэсурсы гэтай краіны. Што такое продаж часткі актываў? Гэта атрыманьне грошай за гэтыя актывы, напаўненьне золатавалютных рэзэрваў, расшыўкай вузкіх месцаў у валютных справах. І гэта прыход інвэстыцый. Вось у чым галоўная ідэя – задзейнічаць унутраныя рэзэрвы краіны, таму што бясконцыя крэдыты без задзейнічаньня ўласных магчымасьцяў да дабра Беларусь не прывядуць, а могуць толькі пагоршыць сытуацыю. Мы добра гэта памятаем па 2009 годзе: дэвальвацыя беларускага рубля, бязьдзейнасьць, у першую чаргу, Нацыянальнага банку або, наадварот, дзеяньні, якія стварылі калясальны груз цалкам незабясьпечаных грошай, і вось яно – сытуацыя паўтараецца. Наступная дэвальвацыя – 56%, а на самай справе ўсё 70 %. І за гэты час Беларусь падрасла у крэдытных даўгах яшчэ. Што далей? Дэфолт краіны? Вось чаго мы ня хочам у першую чаргу. Таму мы лічым, што самае галоўнае – задзейнічаньне ўнутраных рэзэрваў, якія дае ў тым ліку прыватызацыя. Вызначаць, па якіх правілах яна будзе праходзіць, – выключнае права ўладаў Беларусі, і ў іх ёсьць магчымасьць правесьці яе якасна і празрыста ".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG