Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ўсё болей п'юць


Гарэлка "Бульбашъ"
Гарэлка "Бульбашъ"
Паводле зьвестак Белстату, у студзені—чэрвені сёлета рэалізацыя гарэлкі павялічылася на 10,5% у параўнаньні зь першым паўгодзьдзем летась. Прададзена 5 млн. 590 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб'ёме спажываньня алькаголю склала 43,8% (у студзені—чэрвені 2010 году — 44,6%).

Доля рэалізацыі алькагольнай прадукцыі ў агульным аб'ёме розьнічнага тавараабароту ў студзені—чэрвені 2011 году склала 10,4%. На спажывецкім рынку рэалізавана алькагольных напояў і піва на 3 трлн. 232,8 млрд. рублёў.

Піва за шэсьць месяцаў прададзена 16 млн. 616,5 тыс. дал, што на 22,8% больш за аналягічны леташні паказчык. Доля гэтага напою ў агульным аб'ёме спажываньня алькаголю склала 13% (за першае паўгодзьдзе 2010 году — 11,9%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн. 26,2 тыс. дал (+10,5%), вінаградных він — 1 млн. 579,3 тыс. дал (+24,4%), пладовых він — 8 млн. 429,6 тыс. дал (+5,7%). Пладовыя віны занялі 29,7% у аб'ёме продажу алькагольнай прадукцыі (у студзені—чэрвені 2010 году — 31,7%).

Каньяку і брэндзі прададзена 172,9 тыс. дал (+44,1%), пеністых він і шампанскага — 601,6 тыс. дал (+26,9%), слабаалькагольных напояў — 454,6 тыс. дал (-27%).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG