Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз асуджае затрыманьні ўдзельнікаў маўклівай акцыі


Кэтрын Эштан
Кэтрын Эштан
Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі, віцэ-прэзыдэнтка Эўракамісіі Кэтрын Эштан 16 ліпеня выступіла з заяваю, у якой асудзіла затрыманьні ўдзельнікаў акцыяў маўклівага пратэсту ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Кэтрын выказала шкадаваньне ў сувязі з “далейшымі брутальнымі дзеяньнямі беларускіх уладаў у дачыненьні да “маўклівых пратэстоўцаў” – простых беларускіх грамадзянаў, якія мірна і законна выказваюць сваю незадаволенасьць сытуацыяй у краіне”.

“Шмат хто зь іх зьведаў жорсткае абыходжаньне з боку супрацоўнікаў праваахоўчых органаў, быў аштрафаваны або пакараны адміністрацыйным арыштам на падставах, якія выклікаюць пытаньні”, – заявіла прадстаўніца Эўразьвязу.

Яна заклікала ўлады Беларусі “паважаць правы беларускага народу, уключаючы свабоду выказваньня і сходаў, вызваліць і зьняць усе абвінавачаньні ў дачыненьні да арыштаваных і асуджаных”, а таксама “неадкладна і без умоваў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў”.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, падчас акцыяў маўклівага пратэсту, якія праходзяць у Беларусі з чэрвеня штосерады (яшчэ адна адбылася ў нядзелю, 3 ліпеня, у Дзень незалежнасьці), было затрымана каля 1.800 чалавек, у тым ліку ў Менску – больш за тысячу. Частку адпусьцілі без складаньня пратаколаў, частку – аштрафавалі або пакаралі адміністравцыйнымі арыштамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG