Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вялікабрытанія працягне барацьбу за правы чалавека ў Беларусі»


Дэвід Лідынгтан
Дэвід Лідынгтан
"Вялікабрытанія будзе па-ранейшаму знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы міжнароднай супольнасьці за выкананьне правоў чалавека і дэмакратыю ў Беларусі", — заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыі Index on Censorship брытанскі міністар па справах Эўропы Дэвід Лідынгтан.

Як паведамілі ў прэсавай службе амбасады Вялікабрытаніі, сустрэча адбылася 30 чэрвеня ў Лёндане. На ёй прысутнічалі Ірына Багданава, сястра зьняволенага экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава, і Алена Эдвардс, сястра жонкі яшчэ аднаго экс-кандыдата, Алеся Міхалевіча.

"Я сустрэўся з членамі арганізацыі Index on Censorship. Мы абмеркавалі пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў краіне, уключаючы неадпаведную рэакцыю ўладаў у мінулую сераду на жаданьне беларускіх грамадзян публічна заявіць пра сваю занепакоенасьць сытуацыяй у краіне", — цытуе Лідынгтана прэс-служба пасольства.

Брытанскі міністар падкрэсьліў, што Вялікабрытанія сумесна з партнэрамі ў Эўразьвязе дамаглася посьпеху ў прыняцьці жорсткіх санкцыяў у дачыненьні да кіруючага рэжыму, а таксама спрыяла таму, што Беларусь зноў апынулася ў цэнтры ўвагі Рады па правах чалавека ААН. Міжнародная супольнасьць павінна дапамагчы беларусам абараніць іх правы на свабоднае выказваньне сваёй думкі бяз боязі зьведаць рэпрэсіі, перакананы Лідынгтан.

Ён выказаў "глыбокую заклапочанасьць" тым, што некалькі палітычных зьняволеных ня маюць доступу да неабходнай мэдыцынскай дапамогі, у тым ліку Дзьмітрый Бандарэнка, Дзьмітрый Буланаў і Андрэй Саньнікаў. У сувязі з гэтым Лідынгтан заклікаў Беларусь да выкананьня абавязацельстваў, прынятых ёю ў межах Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

"Глыбокую занепакоенасьць таксама выклікае выкарыстаньне штрафных ізалятараў у якасьці пакараньня палітычных зьняволеных. Дзьмітрый Дашкевіч, старшыня "Маладога фронту", заяўляе, што падвяргаецца ізаляцыі за тое, што настойвае на сваім праве выкарыстоўваць беларускую мову — адну зь дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, — падкрэсьліў міністар. — Тое, што адбываецца зь Мікітам Ліхавідам, зьяўляецца асабліва абуральным. Пасьля прыгавору, вынесенага яму ў якасьці "арганізатара масавых беспарадкаў" падчас палітычна матываванага судовага разгляду ў лютым гэтага году, ён правёў амаль увесь час свайго зьняволеньня ў штрафным ізалятары. Мы лічым, што такім чынам ён караецца за тое, што працягвае заяўляць пра сваю невінаватасьць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG