Да канца году пастаўлена задача зьвесьці існуючыя валютныя курсы да аднаго. Мяркуецца адзін даляр будзе каштаваць прыкладна 5 тысяч беларускіх рублёў, а можа быць крыху больш.
Пра гэта сёньня заявіў падчас выступу ў Нацыянальным сходзе Беларусі, першы намесьнік кіраўніка беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка.
Ён сказаў, што асноўнай праблемай для беларускіх прадпрыемстваў застаецца множнасьць курсаў. Уладзімер Сямашка адзначыў, што дэвальвацыя – гэта дабро для экспартэраў. Як паказваюць вынікі траўня, гэты месяц стаў пераломным, бо ўпершыню тэмпы экспарту перавысілі тэмпы імпарту амаль на 2%.
Аднак агульнае адмоўнае сальда Беларусі па таварах і паслугах складае 2,8 млрд. даляраў альбо 15% ад ВУП. У той жа час гэты прагнозны паказьнік складае 9% ад ВУП. У цэлым, ацэньваючы сытуацыю, Сямашка назваў яе неадназначнай, але падкрэсьліў, што існуе рэальная дынаміка вытворчасьці.
Кошт "Беларуськалія" будзе расьці ня з году ў год, а зь месяца ў месяц, заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.
Ён адзначыў, што апошнія кантракты, падпісаныя беларускім прадпрыемствам з Кітаем, дзе адна тона ўгнаеньняў каштуе 470 даляраў, і з Бразіліяй, дзе кошт адной тоны складае 530 даляраў, сьведчаць, што калійныя ўгнаеньні неабходныя розным краінам. Попыт на іх будзе ўзрастаць, а сыходзячы з гэтага, будзе расьці і кошт прадпрыемства. Таму 30 мільярдаў ацэначнага кошту "Беларуськалія" можна разглядаць як стартавую цану.
Да канца года ўрад не плянуе павышаць кошты на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка падчас выступу ў Нацыянальным сходзе.
Ён прызнаў, што гэта даволі цяжка для нашай эканомікі. Але перамовы, якія цяпер вядуцца з "Газпромам" наконт таго, каб замарозіць, а можа нават зьнізіць кошты на расейскі газ, даюць пэўную пэрспэктыву. Паводле Сямашкі, да канца года ў прамысловасьці плянуецца вярнуць сярэдні заробак да 400 даляраў. Ён лічыць, што гэта рэальная задача, а ў наступным годзе "мы будзем вырашаць задачу як выйсьці на 500 даляраў у месяц і рухацца далей".
Чакаецца, што сёньня вырашыцца пытаньне аб продажы "Газпрому" другой паловы акцый "Белтрансгазу".
Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімер Сямашка падчас выступу ў Нацыянальным сходзе.
Ацэньваючы хаду перамоваў з "Газпромам", Сямашка сказаў, што
"зь Мілерам мы пра ўсё дамовіліся, ідзе ўзгадненьне і сёньня павінна быць рашэньне, я чакаю званка Мілера". Сямашка прывёў словы кіраўніка
"Газпрома", што той чакае званка ад кіраўніцтва Расеі.
"Мы гаворым, што гатовыя пры пэўных умовах прадаць
50% акцый "Белтрансгазу". Пры ўмове, што ў рамках пагадненьняў,
якія мы падпісалі па АЭП, мы знойдзем агульную мову па цэнах, з
2012 года, тады мы гатовыя прадаць пакет акцый ", - адзначыў
віцэ-прэм'ер, перадае Інтэрфакс.
29 чэрвеня Беларусь пералічыла расейскай кампаніі "Интер РАО ЕЭС" 21 мільён даляраў.

"Я вас запэўніваю, што сёньня ці заўтра мы пералічым яшчэ 21 мільён даляраў. І пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь будуць адноўленыя. Вакол гэтага ня трэба рабіць ніякага ажыятажу".
Паводле Сямашкі, з усёй электраэнэргіі, якую спажывае Беларусь, толькі 8% складае расейская. І калі раптам ня будзе гэтага імпарту, то "мы гэта лёгка перажывем". Кампаніі "Интер РАО ЕЭС" больш выгадна прадаваць электраэнэргію ў Беларусь, "чым нам яе купляць"."Яны на гэтым добра зарабляюць", - сказаў Сямашка.
Незалежная замежная экспэртыза правядзе рынкавую ацэнку Менскага аўтамабільнага заводу і яго спадарожнікаў, кшталту БАТЭ, маторнага і некаторых іншых прадпрыемстваў. Гэтыя ж экспэрты ацэняць таксама КАМАЗ і яго спадарожнік.
Пасьля гэтага расейскія і беларускія аўтамабільныя вытворцы створаць аўтамабільны холдынг РосБелавто. Пра гэта заявіў сёньня першы віцэ-прэмьер Уладзімер Сямашка.
Ён таксама адзначыў, што КАМАЗ не адзінае прадпрыемства, якое праяўляе зацікаўленасьць да МАЗа.
"Мы гэта ўсе ўлічваем і выберам лепшага партнэра на гэтым вясельлі".
Уладзімер Сямашка сказаў, што незалежна ад плянаў аб'яднаньня, МАЗ ставіць амбіцыйную задачу падвоіць вытворчасьць і ў 2015 годзе выпусьціць да 30 тысяч аўтамабіляў.

Пра кошт "Беларуськалія"

Урад не плянуе павышаць кошты на паслугі ЖКГ
Да канца года ўрад не плянуе павышаць кошты на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка падчас выступу ў Нацыянальным сходзе.
Ён прызнаў, што гэта даволі цяжка для нашай эканомікі. Але перамовы, якія цяпер вядуцца з "Газпромам" наконт таго, каб замарозіць, а можа нават зьнізіць кошты на расейскі газ, даюць пэўную пэрспэктыву. Паводле Сямашкі, да канца года ў прамысловасьці плянуецца вярнуць сярэдні заробак да 400 даляраў. Ён лічыць, што гэта рэальная задача, а ў наступным годзе "мы будзем вырашаць задачу як выйсьці на 500 даляраў у месяц і рухацца далей".
Беларусь гатовая прадаць 50% акцый "Белтрансгазу"
Чакаецца, што сёньня вырашыцца пытаньне аб продажы "Газпрому" другой паловы акцый "Белтрансгазу".
Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімер Сямашка падчас выступу ў Нацыянальным сходзе.
Ацэньваючы хаду перамоваў з "Газпромам", Сямашка сказаў, што
"зь Мілерам мы пра ўсё дамовіліся, ідзе ўзгадненьне і сёньня павінна быць рашэньне, я чакаю званка Мілера". Сямашка прывёў словы кіраўніка
"Газпрома", што той чакае званка ад кіраўніцтва Расеі.
"Мы гаворым, што гатовыя пры пэўных умовах прадаць
50% акцый "Белтрансгазу". Пры ўмове, што ў рамках пагадненьняў,
якія мы падпісалі па АЭП, мы знойдзем агульную мову па цэнах, з
2012 года, тады мы гатовыя прадаць пакет акцый ", - адзначыў
віцэ-прэм'ер, перадае Інтэрфакс.
Беларусь разьлічваецца за расейскую электраэнэргію
29 чэрвеня Беларусь пералічыла расейскай кампаніі "Интер РАО ЕЭС" 21 мільён даляраў.
Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка падчас выступу ў Нацыянальным сходзе.
"Я вас запэўніваю, што сёньня ці заўтра мы пералічым яшчэ 21 мільён даляраў. І пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь будуць адноўленыя. Вакол гэтага ня трэба рабіць ніякага ажыятажу".
Паводле Сямашкі, з усёй электраэнэргіі, якую спажывае Беларусь, толькі 8% складае расейская. І калі раптам ня будзе гэтага імпарту, то "мы гэта лёгка перажывем". Кампаніі "Интер РАО ЕЭС" больш выгадна прадаваць электраэнэргію ў Беларусь, "чым нам яе купляць"."Яны на гэтым добра зарабляюць", - сказаў Сямашка.
Пра зьліцьцё МАЗа і КАМАЗа