Рэпрэсіі ўраду РБ супраць іншадумцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году стануць тэмай абмеркаваньня на сустрэчы Супольнасьці дэмакратыяў, якая адбудзецца ў Вільні з 28 чэрвеня да 1 ліпеня.
Выступаючы перад журналістамі ў Вашынгтоне, памочнік дзяржсакратара ЗША Майкл Познэр паведаміў, што дзяржсакратарка Гілары Клінтан возьме ўдзел у сустрэчы.
Познэр таксама заявіў:
“Сытуацыя ў Беларусі жахлівая. Урад праводзіць рэпрэсіі ня толькі супраць палітычнай апазыцыі, але і супраць грамадзянскай супольнасьці і іншых груп насельніцтва. Мы глыбока занепакоеныя гэтым, мы будзем працягваць ціск, аднак мы ня можам рабіць гэта адны і маем патрэбу ў падтрымцы эўрапейскіх партнэраў. Мы будзем мець гэта на ўвазе падчас працы ў Літве”.
Познэр таксама сказаў, што Захад павінен узмацніць свой ціск на Менск.
У рамках сустрэчы адбудуцца сэмінары для актывістаў грамадзянскай супольнасьці зь Беларусі, Малдовы і краін Паўночнай Афрыкі. Заснаваная ў 2000 годзе Супольнасць дэмакратыяў аб'ядноўвае ўрадавых чыноўнікаў і лідэраў грамадзянскай супольнасьці з мэтай умацаваньня дэмакратычных каштоўнасьцяў ва ўсім сьвеце.