У апошнія гады шмат гаворыцца пра здабычу прыроднага газу, які знаходзіцца ў скалістай пародзе пад назвай сланец. Некаторыя кажуць, што сланцавы газ «зьменіць правілы гульні» на сусьветным энэргетычным рынку. Газавыя радовішчы ёсць на Беласточчыне і падыходзяць да мяжы з Беларусьсю.
Арганізаваць пошук залежаў сланцавага газ год таму запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы са штогадовым пасланьнем да парлямэнту і народу.
«Сёньня ўжо ўвесь сьвет і нядаўна эўрапейцы заявілі аб тым, што дзякуючы сланцаваму прыроднаму газу яны на траціну бліжэйшым часам скароцяць пастаўкі газу з Расеі. Чаму мы сьпім у шапку? Калі мы гэтага не можам зрабіць, вы мне прама скажыце. Я буду шукаць, хто гэта можа. Калі гэта магчыма, дык давайце будзем працаваць над гэтым. Давайце над гэтым напрамкам сканцэнтруем грашовыя сродкі. Гэта ж невялікія грошы », - папракаў Лукашэнка ўрад і Нацыянальную акадэмію навук.
Па словах экспэртаў, кіраўнік дзяржавы відавочна недаацаніў ўзровень выдаткаў, неабходных як на пошук сланцавых радовішчаў, так і наступную здабычу газу.
«Здабыча сланцавага газу - гэта высокі сабекошт і вялікія выдаткі. Вядома, стартавыя выдаткі і першыя партыі, якія здабываюцца, могуць быць таннымі, як гэта было ў ЗША. Але сьвідравіны, якія прасьвідраваныя для здабычы сланцавага газу, губляюць эфэктыўнасьць за два-тры гады. Трэба сьвідраваць новыя. А гэта дадатковыя выдаткі », - сказаў БелаПАНу генэральны дырэктар ЗАТ« ИнфоТЭК-Тэрмінал »Рустам Танкаеў.
Сусьветныя залежы сланцавага прыроднага газу ацэньваюцца экспэртамі на 450 трыльёнаў кубічных мэтраў (для параўнаньня, аб’ём традыцыйнага прыроднага газу ацэньваецца на 190 трыльёнаў кубічных мэтраў).
Пакуль аднак здабыча сланцавага газу ў эканамічна істотным маштабе адбываецца толькі ў ЗША на радовішчы Barnett Shale у Тэхасе -- гэты газ складае прыблізна 10 адсоткаў аб’ёму ўсяго газу, які здабываецца ў краіне. Перашкаджаюць шырокай здабычы сланцавага газу дзьве рэчы: даволі складаная і дарагая тэхналёгія здабычы ды засьцярогі экалягічнай натуры.
Для здабываньня сланцавага газу выкарыстоўваецца мэтад гарызантальнага сьвідраваньня і гэтак званы гідраразрыў сланцавай скалы, якая залягае наогул на глыбіні некалькіх кілямэтраў. Інакш кажучы, празь сьвідравіну трэба ўпампаваць даволі значныя колькасьці вады, каб раскрышыць сланец і такім чынам вызваліць мэтан, які заключаецца ў скалістай пародзе.
Не зусім ясна, ці тэхналёгія здабычы сланцавага газу насамрэч таньнейшая за тэхналёгію здабываньня прыроднага газу з традыцыйных газавых ці нафтава-газавых радовішчаў. Некаторыя экспэрты выказваюць сумненьне, ці кампаніі, якія асвойваюць тэхналёгію здабываньня газу са сланцу і шукаюць яго радовішчы, наўмысна не агучваюць заніжаных коштаў здабываньня, каб заставацца ў патэнцыяльна пэрспэктыўным і прыбытковым бізнэсе.
Здабываньне сланцавага газу выклікае шмат засьцярогаў з боку эколягаў. Па першае, у працэсе здабываньня у паветра вызваляецца шмат мэтану, які зьяўляецца найбольш шкодным элемэнтам парніковых газаў і найбольшым віноўнікам глябальнага пацяпленьня.
Па-другое, нельга выпампаваць назад ваду, якая ўжываецца для раскрышваньня сланцавай пароды. Вялікія аб’ёмы вады, атручанай мэтанам, застаюцца ў грунце, і існуе вялікая небясьпека злучэньня гэтай атручанай вады з пітной вадою, якой карыстаюцца людзі.
Па-трэцяе, пры здабываньні сланцавага газу трэба рабіць значна большую колькасьць сьвідравінаў, чым у выпадку традыцыйнага выпампоўваньня. Інакш кажучы, здабываньне сланцавага газу ў значна большай ступені разбурае прыродны ляндшафт, таму ў выпадку залежаў, якія знаходзяцца на густанаселенай тэрыторыі, тэхналёгія можа выклікаць пратэсты як з боку ўладаў, так і самога насельніцтва.
У Эўропе, паводле ацэнак геолягаў, вялікія залежы сланцу з газам знаходзяцца, між іншым, у Нямеччыне, Вугоршчыне, Украіне і Польшчы. Лічыцца, што найбольшы аб’ём сланцавага газу мае якраз Польшча.
Разьведка аб’ёму сланцавых радовішчаў вядзецца ў Польшчы ў апошнія гады даволі энэргічна больш чым 20 пераважна амэрыканскімі і канадзкімі кампаніямі (Польшча дзьве траціны спажыванага прыроднага газу экспартуе з Расеі). У гэтым месяцы ў польскіх СМІ зьявіліся паведамленьні, што сланцавы газ быў знойдзены ў мясцовасьці Лэбень на поўначы краіны, непадалёк ад Балтыкі. Паводле экспэртных ацэнак, кошт здабываньня 1000 кубамэтраў сланцавага газу ў Польшчы можа ўсталявацца на ўзроўні 335 даляраў, што «крыху таньней», чым цяпер Польшча плаціць Газпрому (у Польшчы не падаецца да публічнага ведама цаны, якую краіна плаціць за расейскі газ).
«Зусім магчыма, што Польшча можа мець столькі газу, што ён заменіць ня толькі расейскі газ, але, верагодна, можа заступіць вугаль пры вырабе электраэнэргіі» -- сказаў нашаму радыё Карл Дэ Монг, віцэ-прэзыдэнт кампаніі Realm Energy, якая шукае сланцавага газу ў Польшчы.
Агулам Польшча выдала 68 канцэсій на пошукі сланцавага газу на тэрыторыі, якая займае каля 40 адсоткаў тэрыторыі ўсяе краіны, ад Балтыкі да мяжы з Украінай.
Дэйвід Мэсына, выканаўчы дырэктар кампаніі BasGas, якая таксама займаецца разьведкай сланцавых пародаў у Польшчы, кажа, што малаверагодна, каб можна было здабываць прыродны газ на ўсёй гэтай тэрыторыі. Але ён упэўнены, што калі ацэнкі геолягаў верныя ўсяго на 50 адсоткаў, дык Польшча ў пэрспэктыве 5-10 гадоў можа стаць экспартэрам прыроднага газу.
Польскія афіцыйныя спадзяваньні значна больш асьцярожныя:
«Мы ня верым, што сланцавы газ можа стацца цудоўным вырашэньнем энэргетычных праблемаў Польшчы або Эўропы. Але мы верым, што калі мы пачнём здабываць сланцавы газ, ён можа адыграць важную ролю ў энэргетычным балянсе Польшчы і Эўропы» -- сказала нашаму радыё Катажына Кацпэрчык, эканамічны экспэрт Міністэрства замежных справаў Польшчы.

Мы ня верым, што сланцавы газ можа стацца цудоўным вырашэньнем энэргетычных праблемаў Польшчы або Эўропы

Зусім магчыма, што Польшча можа мець столькі газу, што ён заменіць ня толькі расейскі газ, але, верагодна, можа заступіць вугаль пры вырабе электраэнэргіі