У Маскве працягваюцца перамовы наконт набыцьця канцэрнам "Газпром" астатняй 50-працэнтнай долі ў прадпрыемстве "Белтрансгаз". Беларускі бок намагаецца ўвязаць продаж з пастаўкамі прыроднага газу па ўнутрырасейскім кошце, аднак у "Газпроме" кажуць, што ніякія дадатковыя ўмовы разглядацца ня будуць.
Падрабязнасьці перамоваў адносна пэрспэктываў набыцьця расейскім газавым холдынгам долі ў "Белтрансгазе" не паведамляюцца. У офісе "Газпрома" толькі параілі зьвярнуцца да паведамленьня, разьмешчанага на сайце канцэрну. Там сьцісла гаворыцца, што старшыня праўленьня "Газпрома" Аляксей Мілер і першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка правялі чарговы раўнд перамоваў па дакумэнтах, якія рыхтуюцца да падпісаньня:
"Ведаеце, у нас кіраўніцтва не асабліва размаўляе наконт гэтага нават з намі, таму мы маем толькі камэнтар, які даваўся на расейскія агенцтвы. Таму, што тычыцца нейкага тлумачэньня, то зразумець, як і што рэальна адбываецца ў перамоўным працэсе, досыць складана. Думаю, пра нешта канкрэтна гаварыць яшчэ проста рана".
Нагадаем, што сёлета заканчваецца чатырохгадовы кантракт беларускага ўраду з "Газпромам" на пастаўку прыроднага газу ў Беларусь. Вядуцца перамовы адносна новага кантракту на 2012—2014 гады. На гэтых перамовах разглядаецца магчымасьць продажу расейскаму канцэрну 50% акцый газатранспартнага прадпрыемства "Белтрансгаз" за 2,5 мільярда даляраў. "Газпром" ужо валодае 50% акцый "Белтрансгаза" і цяпер можа стаць яго адзіным гаспадаром.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка лічыць, што, па сутнасьці, Масква робіць ласку, набываючы ў Менску "іржавыя савецкія трубы". Пасьля ўводу альтэрнатыўных газаправодаў у абход Беларусі транзытныя магутнасьці Беларусі страцяць стратэгічную важнасьць. Аднак, на яго думку, у сытуацыі крызісу Расея перасьледуе далёкасяжныя мэты, намагаючыся ўзяць пад кантроль усю беларускую эканоміку:
"Той факт, што зьбіраюцца прадаць дзесьці там больш за 140 прадпрыемстваў (дарэчы, колькасьць супадае з той, што Міжнародны фонд нам плянаваў), сьведчыць пра адно: ідзе вялікі перадзел уласнасьці, вялікая рэструктурызацыя. Для Беларусі гэта будзе самы вялікі падзел за ўсю гісторыю краіны. Няцяжка здагадацца, пра што гаворка і на чыіх умовах гэта будзе адбывацца — Крэмль, падаецца, канчаткова загнаў у кут. Таму наступае вялікі дзялёж. Леў, як кажуць, рыхтуецца да скачка. Я ў апошнія гады гэта называю "перадпродажнай падрыхтоўкай" Беларусі. Яна ўжо ўступіла ў рэальную фазу, калі, параўноўваючы, на аўтамабілі ўжо шкло анучкай праціраюць, ліхтары падмарафечваюць. Трэба ж ня самы лепшы тавар паспрабаваць неяк уцюхаць".
Экспэрты не прагназуюць, як хутка Расеі ўдасца прыватызаваць актывы "Белтрансгазу", бо кіраўніцтва Беларусі абкладае зьдзелку шэрагам умоваў. Яшчэ летась Аляксандар Лукашэнка заяўляў пра магчымасьць продажу 50% акцый у абмен на пастаўку паліва па ўнутрырасейскіх коштах. Сёлета ў траўні прэм'ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч пацьвердзіў, што на перамовах сапраўды абмяркоўваецца пытаньне цаны на газ, бо "інакш і быць ня можа". На пачатку чэрвеня першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка таксама сказаў, што пастаўкі газу па прымальных коштах павінны быць абавязковай умовай продажу акцый "Белтрансгазу".
Між тым расейскія чыноўнікі папярэджваюць беларускіх калегаў, каб тыя ня зьвязвалі падпісаньне новага газавага кантракту зь перамовамі па "Белтрансгазе". Так, Аляксей Мілер заявіў, што гэта два розныя дакумэнты, абсалютна розныя па сутнасьці дамоўленасьці. У сваю чаргу, кіраўнік расейскага ўраду Ўладзімер Пуцін удакладніў, што расейскі бок гатовы заплаціць за астатнія 50% акцый "Белтрансгазу" 2,5 мільярда даляраў, але пры гэтым папярэдзіў пра недапушчальнасьць навязваньня Расеі нейкіх дадатковых умоваў.
Паказальна, што яшчэ пры канцы мінулага году, у разгар прэзыдэнцкай кампаніі Аляксандар Лукашэнка наўпрост заяўляў, што апазыцыя хоча "падчыстую распрадаць Беларусь". Так, абвінавачваючы Расею ў тым, што тая нібыта фінансуе Андрэя Саньнікава і Ўладзімера Някляева, Лукашэнка зрабіў выснову: за "інвэстыцыі" з Масквы гэтыя кандыдаты гатовыя аддаць усё да апошняга. Аднак апазыцыянэраў да ўлады так і не дапусьцілі, а стратэгічная маёмасьць усё роўна прадаецца.