Беларуская мадэль эканомікі вычарпала свае магчымасьці, заявіў дырэктар аддзелу Сусьветнага банку краін Украіны, Беларусі і Малдовы Марцін Райзэр у пятніцу на прэсавым брыфінгу ў Мінску.
"Нягледзячы на сацыяльныя дасягненьні мінулых гадоў, эканамічная мадэль Беларусі вычарпала свае магчымасьці. Ва ўмовах існуючых макраэканамічных дысбалянсаў, часовыя рамкі для дасягненьня неабходнай карэкціроўкі значна скарочаны", - цытуе Марціна Райзэра агенцтва Інтэрфакс.