Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пагадзілася на стрэс-тэст


Пашпарт аб’екта на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС
Пашпарт аб’екта на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС
Беларусь і яшчэ шэсьць краінаў, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, пагадзіліся правесьці стрэс-тэсты сваіх АЭС.

Пра гэта гаворыцца ў дэклярацыі, якую прадстаўнікі Беларусі, Армэніі, Харватыі, Расеі, Швайцарыі, Турцыі і Ўкраіны падпісалі ў прысутнасьці эўракамісара па энэргетыцы Гюнтэра Этынгера.

Этынгер назваў падпісаньне дэклярацыі "вялікім агульным крокам наперад" як для ЭЗ, так і для краін-суседзяў, паведамляе прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі.

Згодна з дакумэнтам, краіны пратэстыруюць свае АЭС з дапамогай працэдур, распрацаваных ЭЗ.

Таксама была ўзгоднена магчымасьць правядзеньня ацэнкі вынікаў тэстаў незалежнымі экспэртамі зь іншых краін.

Крытэрыі прадугледжваюць, што ў рамках правядзеньня стрэс-тэстаў асаблівую ўвагу трэба аддаць тэхнічнай гатоўнасьці АЭС да супрацьстаяньня прыродным катаклізмам: землятрусам і паводкам.

У студзені 2010 года ў Беларусі было прынятае дзяржаўнае рашэньне аб будаўніцтве ў краіне АЭС. За аснову ўзяты праект АЭС-2006, які прадугледжвае будаўніцтва вода-вадзянога рэактара трэцяга тыпу. Месцам будаўніцтва абраная Астравецкая пляцоўка ў Гарадзенскай вобласьці.
Плянуецца, што першы блёк станцыі будзе ўведзены ў эксплюатацыю ў 2016 годзе, другі - у 2018 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG