Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Івана Стасюка вернуць у суд 20 чэрвеня


Іван Стасюк
Іван Стасюк
У сераду суд Маскоўскага раёну Берасьця адклаў разгляд адміністрацыйнай справы грамадзкага актывіста Івана Стасюка. Было абвешчана, што працяг паседжаньня прызначаны на 20-га чэрвеня аб 11 гадзіне. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк.

Па словах суразмоўцы, рашэньне перанесьці разгляд справы Івана Стасюка прыняла судзьдзя Тацьцяна Міранюк. Яна лічыць, што ў суд трэба выклікаць сьведкамі супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымалі грамадзкага актывіста 13 чэрвеня і склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Сам Іван Стасюк абвяргае сьведчаньні міліцыянтаў, што ён нібыта брыдкасловіў.

Таксама Раман Кісляк удакладніў, што з будынка суду Івана Стасюка даставілі пад канвоем у РАУС Маскоўскага раёну нібыта на гутарку з начальствам.

На яго думку, міліцыянты проста цягнуць час, каб Іван ня здолеў паўдзельнічаць у акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», якая папярэдне была прызначаная ў Берасьці на 15 чэрвеня а гадзіне 19:00.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG