Дэмакратычнага актывіста Івана Стасюка затрымалі 14 чэрвеня прыкладна ў 22.50. “У дачыненьні да яго складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства", – паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк.
"Дзесьці ў 23.16 Стасюк па мабільным тэлефоне патэлефанаваў аднаму з берасьцейскіх актывістаў дэмсілаў і паведаміў, што яго даставілі ў Маскоўскі РАУС Берасьця. 15 чэрвеня ў 9.20 я патэлефанаваў у Маскоўскі РАУС і мне пацьвердзілі: Стасюк знаходзіцца ў іх. У дачыненьні да яго складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства", – паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк.
Кісьляк нагадаў, што 3 на 4 чэрвеня Івана Стасюка затрымалі ў Брэсьце, калі ён вяртаўся на цягніку з Польшчы. З чыгуначнага вакзала актывіста даставілі ў КДБ і дапыталі ў сувязі зь яго дзейнасьцю ў сацыяльных сетках. Размова доўжыўся каля трох гадзінаў, пасьля чаго яго адпусьцілі. У час размовы, па словах Стасюка, яму пагражалі ціскам на яго родных.
8 чэрвеня КДБ таксама апытаў маці Івана Стасюка з нагоды ягонай актыўнасьці зў сацыяльных сетках.
13 чэрвеня ў кватэры, пражывае Стасюк разам з бацькамі, міліцыя правяла ператрус. У пастанове было напісана, што пертрус праходзіць у справе падпалу Дома правасудзьдзя ў Менску.
У Стасюка сканфіскавалі: сыстэмны блёк кампутара, флэш-карту, вінчэстар, які мае механічныя пашкоджаньні, 1 260 асобнікаў улётак з інфармацыяй аб тым, што Аляксандр Лукашэнка не перамог на выбарах 19 сьнежня.