Усьлед за рэзкім ростам коштаў на аўтамабільнае паліва ў Беларусі істотна падаражэлі мяса і тытунёвыя вырабы. У сераду павялічаны гранічныя максымальныя адпускныя цэны на сьвініну на 10 працэнтаў. Цыгарэты сталі даражэйшымі напалову. Рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды» наведалі крамы й рынкі, дзе выслухалі меркаваньні й ацэнкі пакупнікоў.
«Пачыналі мы, дзеці вайны, жыцьцё з галечы, тым і заканчваем»
Фірмовая крама гомельскага саўгаса-камбіната «Сож», які спэцыялізуецца на вырошчваньні сьвіней, сёньня зьдзівіла пэнсіянэрак і хатніх гаспадынь сваімі цэнамі на мяса.
Апавядае пэнсіянэрка, якая назвалася Ларысай Сьцяпанаўнай:
«Пакуль яшчэ не купіла. Паглядзела — кошт палохае: 27 тысяч за кілё, 33 тысячы — добрая сьвініна. Ну, а было 24. Дорага, вядома. Я ня ведаю, як для каго, для мяне й 3 тысячы рублёў — гэта шмат, бо я пэнсіянэрка».
Пэнсіянэрка — не адзіная наведвальніца фірмовай крамы, хто не адважыўся купіць сьвініну па новым кошце. З пустымі рукамі пакідае фірмовую краму й маладая гаспадыня:
«Не, нічога не купіла — дорага ўсё. Цэны вельмі вырасьлі. Нас ужо даўно ў цэнах усё зьдзіўляе».
Ад сёньня нашмат падаражэлі й цыгарэты. Сталы курыльшчык Іван, які працуе грузчыкам у прадуктовай краме на адной з цэнтральных вуліц гораду, кажа, што пасьпеў імі запасьціся:
«Lucky strike» каштуе ўжо 10 тысяч. І іншыя гатункі падаражэлі ўсе. Я даўно ўжо закупіўся, набыў 15 блёкаў. Я ведаў, што цэны на ўсё вырастуць. Шмат чаго закупіў. Заробкі не падвышаюцца, а цэны падняліся. Пэнсіянэры прыходзяць у краму й вельмі моцна бушуюць, абураюцца. Кожны дзень прыходзіць тавар — і кожны дзень новая цана. Новая, новая і новая. Нават семкі сланечніку, невялікі такі пакет, цяпер каштуе 12 тысяч, а каштаваў — 7. Хутка, хутка штосьці будзе — бунт нейкі«.
«Дапамога — сьмешная, а цэны — крыўдныя…»
У Магілёве з павелічэньнем цэнаў на мяса яго на прылаўках не паболела. У некаторых крамах сырога мяса наагул няма. У вітрынах — пуста.
Спэцыялізаваныя крамы з пустымі мяснымі латкамі давялося пабачыць у адным са спальных раёнаў Магілёва. На паліцах выкладзены які дзясятак гатункаў каўбас і вяндліны. Прадаўцы на пытаньне, чаму такі небагаты асартымэнт мясных харчоў, рэагуюць нэрвова. Заяўляюць, што ў іх у краме ўсё ў парадку. Пакупнікі нібыта ім ня скардзяцца.
Пагутарыць з пакупнікамі ў крамах не дазволілі.
Рэакцыя людзей на падаражэньне мяса аднолькава нэгатыўная. Спадарыня сталага веку, адказваючы на пытаньне карэспандэнта, ня вытрымала й заплакала.
Карэспандэнт: «Ад сёньня павялічылі цэны на мяса на 10 працэнтаў. Ці многа гэта для вас?».
Спадарыня: «Для мяне — многа, бо я — пэнсіянэрка. Пэнсія маленькая. Дадалі ж толькі трынаццаць працэнтаў. А цэны — гэта каб толькі мяса адно. Усё ж вырасла. Пярлоўка 6400 стала, а раней была 1200. Што тут застаецца пэнсіянэру? Плакаць толькі».
Карэспандэнт: «Не зьвярталі ўвагі, ці больш стала мясных прадуктаў?».
Спадарыня: «Не. Каб там мяса ляжала — яго там няма. Болей яго ня стала».
З крамы выходзіць спадарыня з малым у вазку. У яе пытаюся пра тое ж — дарагоўлю мяса. Адказ маладзіца пачынае з фразы: «Дзесяць працэнтаў — гэта зашмат?».
«Вось як я мама ў дэкрэтным адпачынку. Дапамога дзяржаўная такая, што сьмешна. Вядома, давядзецца ўрэзаць. Усё давядзецца ўрэзаць, ня толькі мясны асартымэнт».
Наступны, з кім давялося пагутарыць, — спадар сярэдняга веку. Праблемаў з грашыма, як прызнаў ён, у яго няма, аднак дзесяціпрацэнтны рост цэнаў на мяса, як ён мяркуе, — відавочны перабор:
«Калі б гэта было адно мяса, то гэта мо й было б мала, аднак з улікам апошняга падаражэньня — гэта зашмат».
Адна з гандлярак усё ж пагадзілася адказаць: «Чаму мясны асартымэнт зьбяднеў?». Яна, праўда, не пагадзілася з тым, што мяса стала меней:
«Як было, так і ёсьць. Людзі сталі яго разьбіраць дужа хутка. Людзі хвалююцца, напэўна, таму й разьбіраюць».
«Росту цэнаў канца-краю не відаць»
Сваімі ўражаньнямі ад наведваньня крамы пасьля чарговага падаражэньня дзеліцца спадарыня Галіна з Воршы:
«Ой, пра гэта лепей не гаварыць. І ня думаць пра гэта, таму што канца-краю гэтаму не відаць! Усё, мяса я ня ем! Буду есьці радыску і салату са свайго гароду, і ўвогуле сказаў усім Андрэй Тур, што „трэба жыць па сродках“! (сьмяецца). Не, як гэта ўсё агідна!»
Грамадзкі актывіст Леанід Аўтухоў з райцэнтру Гарадок пацікавіўся новымі цэнамі на цыгарэты. Праблема цэнаў паўстала дужа востра, бо вырабы айчыннай тытунёвай вытворчасьці ён не ўжывае:
«Яны мне сьмярдзяць такой саветчынай, мінуўшчынай, кісьляцінай, застоем… Таму я набываў „Kent“, а ён зь сёньняшняга дня каштуе ўжо 6 тысяч. Вось і куры́!».
Пра пэрспэктыву адмовіцца ад курэньня спадар Аўтухоў разважае так:
«Можа, і трэба было б кідаць… Але каб кінуць курыць, трэба скінуць напружанасьць у грамадзтве, заклапочанасьць гэтую — калі ты ведаеш, што адбываецца і што будзе далей! Таму ў сучаснай Беларусі кінуць курыць немагчыма. А кошты растуць і будуць расьці. І людзі абураныя, дужа абураныя, так што гэта ўжо робіцца небясьпечным, вось так».
Мясцовая ўлада не дазволіла публічна абмеркаваць эканамічную сытуацыю
Леанід Аўтухоў падаваў у Гарадоцкі райвыканкам заяву на правядзеньне пікету, каб абмеркаваць зь землякамі цяжкасьці эканамічнай сытуацыі. Была і яшчэ адна мэта: сабраць подпісы за адстаўку ўраду, які не спраўляецца з разьвязваньнем наяўных праблем. Але мясцовыя ўлады актывісту адмовілі.
Спадарыня Анжэла з Наваполацку кажа, што ўлада сваімі захадамі можа гвалтам схіліць насельніцтва да здаравейшага ладу жыцьця, але павагі да сябе вымусіць ня зможа:
«Я купляю на пару адбіўных, і ня кожны дзень. Але што было раней 20 тысяч, цяпер ужо 35, і гэтак штодня цэны ж растуць. Мяса цяпер есьці менш будзем — гэта ўлады, можа, так клапоцяцца пра наша здароўе, пра нашу прыгажосьць… Жах нейкі… Але няхай памятаюць, што ад гэтага ляяльнасьці ў нас у галовах не прыбавіцца».
«Людзі будуць галадаць»
Наш карэспандэнт высьвятляў настроі пакупнікоў і гандляроў у Горадні: што яны думаюць пра падаражэньне мяса і цыгарэт?
Карэспандэнт: «Мы знаходзімся ў Горадні на Цэнтральным рынку, ён нагадвае Камароўку менскую, пад вялікім купалам палову месцаў займаюць мясныя рады. Пацікавімся перш у саміх гандляроў — ці купляюць у іх мяса?».
Гандлярка: «Вельмі дрэнна бяруць мяса, даўно ўжо, у людзей грошай няма. У нас закупная цана падвысілася, падвысілі мы таксама крышку. За кіляграм у жывой вазе — восем тысяч. А само мяса? Ды розныя цэны. На сьвініну: лапатка, задняя частка, філейка. Вось задняя — 19 000, лапатка — таксама. Самая дарагая — філейка: 26 000. Усяго. У краме трыццаць дзьве тысячы ўжо, кажуць».
Гандляр: «Няшмат прадаецца ў такі дзень, вось бачыце — людзей няма, што тут казаць. У выходныя тое ж самае, людзі цяпер на лецішчы езьдзяць, час адпачынкаў. А дзе яны ёсьць — грошы?!».
Іншая гандлярка: «Вельмі дрэнна ўвогуле, давялі краіну да ніткі. Хутка людзі пачнуць увогуле галадаваць. Пасьля вайны лепей жылі, чэснае слова, чым цяпер жывуць. Такія закупныя: кажуць, што зьніжаюць, а нічога не зьніжаецца. Няпраўда, нічога не замарожваюць, наадварот, падвышаюць цэны, і кожны дзень».
Наведніца крамы цікавіцца цэнамі на сала. За кіляграм — адзінаццаць тысяч і дванаццаць. Вырашае не купляць:
«Хацела б купіць сала хаця б за дзесяць тысяч. Паняцьця ня маю, але, можа, у краме таньней. Але яшчэ не была».
Карэспандэнт: «Дык кажуць, што ў краме даражэй, тое ж мяса».
Пакупніца: «Ня ведаю…».
Карэспандэнт: «Я вырашыў пацікавіцца ў гарадзенцаў, якія кураць, што яны думаюць пра падвышэньне цэнаў на цыгарэты. Першай я ўбачыў дзяўчыну, якая стаяла на вуліцы і курыла».
Дзяўчына: «Напэўна, буду кідаць, таму што з такімі цэнамі цяпер нявыгадна купляць. Працуеш толькі на цыгарэты, выходзіць. На дадзены момант гэта „Альянс“, наколькі я ведаю, гарадзенскай тытунёвай фабрыкі. Яшчэ ўчора яны каштавалі 1250 рублёў, па-мойму. Колькі сёньня яны будуць каштаваць — я ня ведаю. Буду завязваць…».
Глядзець усю фотагалерэю конкурсу.
ГОМЕЛЬШЧЫНА

Хутка штосьці будзе — можа, бунт?

МАГІЛЁЎШЧЫНА

Што тут застаецца пэнсіянэру? Плакаць толькі.
Карэспандэнт: «Не зьвярталі ўвагі, ці больш стала мясных прадуктаў?».
Спадарыня: «Не. Каб там мяса ляжала — яго там няма. Болей яго ня стала».
З крамы выходзіць спадарыня з малым у вазку. У яе пытаюся пра тое ж — дарагоўлю мяса. Адказ маладзіца пачынае з фразы: «Дзесяць працэнтаў — гэта зашмат?».
«Вось як я мама ў дэкрэтным адпачынку. Дапамога дзяржаўная такая, што сьмешна. Вядома, давядзецца ўрэзаць. Усё давядзецца ўрэзаць, ня толькі мясны асартымэнт».
Наступны, з кім давялося пагутарыць, — спадар сярэдняга веку. Праблемаў з грашыма, як прызнаў ён, у яго няма, аднак дзесяціпрацэнтны рост цэнаў на мяса, як ён мяркуе, — відавочны перабор:
«Калі б гэта было адно мяса, то гэта мо й было б мала, аднак з улікам апошняга падаражэньня — гэта зашмат».
Адна з гандлярак усё ж пагадзілася адказаць: «Чаму мясны асартымэнт зьбяднеў?». Яна, праўда, не пагадзілася з тым, што мяса стала меней:
«Як было, так і ёсьць. Людзі сталі яго разьбіраць дужа хутка. Людзі хвалююцца, напэўна, таму й разьбіраюць».
ВІЦЕБШЧЫНА
«Росту цэнаў канца-краю не відаць»
Сваімі ўражаньнямі ад наведваньня крамы пасьля чарговага падаражэньня дзеліцца спадарыня Галіна з Воршы:
«Ой, пра гэта лепей не гаварыць. І ня думаць пра гэта, таму што канца-краю гэтаму не відаць! Усё, мяса я ня ем! Буду есьці радыску і салату са свайго гароду, і ўвогуле сказаў усім Андрэй Тур, што „трэба жыць па сродках“! (сьмяецца). Не, як гэта ўсё агідна!»
Грамадзкі актывіст Леанід Аўтухоў з райцэнтру Гарадок пацікавіўся новымі цэнамі на цыгарэты. Праблема цэнаў паўстала дужа востра, бо вырабы айчыннай тытунёвай вытворчасьці ён не ўжывае:
«Яны мне сьмярдзяць такой саветчынай, мінуўшчынай, кісьляцінай, застоем… Таму я набываў „Kent“, а ён зь сёньняшняга дня каштуе ўжо 6 тысяч. Вось і куры́!».
Пра пэрспэктыву адмовіцца ад курэньня спадар Аўтухоў разважае так:
«Можа, і трэба было б кідаць… Але каб кінуць курыць, трэба скінуць напружанасьць у грамадзтве, заклапочанасьць гэтую — калі ты ведаеш, што адбываецца і што будзе далей! Таму ў сучаснай Беларусі кінуць курыць немагчыма. А кошты растуць і будуць расьці. І людзі абураныя, дужа абураныя, так што гэта ўжо робіцца небясьпечным, вось так».
Мясцовая ўлада не дазволіла публічна абмеркаваць эканамічную сытуацыю
Леанід Аўтухоў падаваў у Гарадоцкі райвыканкам заяву на правядзеньне пікету, каб абмеркаваць зь землякамі цяжкасьці эканамічнай сытуацыі. Была і яшчэ адна мэта: сабраць подпісы за адстаўку ўраду, які не спраўляецца з разьвязваньнем наяўных праблем. Але мясцовыя ўлады актывісту адмовілі.
Спадарыня Анжэла з Наваполацку кажа, што ўлада сваімі захадамі можа гвалтам схіліць насельніцтва да здаравейшага ладу жыцьця, але павагі да сябе вымусіць ня зможа:
«Я купляю на пару адбіўных, і ня кожны дзень. Але што было раней 20 тысяч, цяпер ужо 35, і гэтак штодня цэны ж растуць. Мяса цяпер есьці менш будзем — гэта ўлады, можа, так клапоцяцца пра наша здароўе, пра нашу прыгажосьць… Жах нейкі… Але няхай памятаюць, што ад гэтага ляяльнасьці ў нас у галовах не прыбавіцца».
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
«Людзі будуць галадаць»
Наш карэспандэнт высьвятляў настроі пакупнікоў і гандляроў у Горадні: што яны думаюць пра падаражэньне мяса і цыгарэт?
Карэспандэнт: «Мы знаходзімся ў Горадні на Цэнтральным рынку, ён нагадвае Камароўку менскую, пад вялікім купалам палову месцаў займаюць мясныя рады. Пацікавімся перш у саміх гандляроў — ці купляюць у іх мяса?».
Гандлярка: «Вельмі дрэнна бяруць мяса, даўно ўжо, у людзей грошай няма. У нас закупная цана падвысілася, падвысілі мы таксама крышку. За кіляграм у жывой вазе — восем тысяч. А само мяса? Ды розныя цэны. На сьвініну: лапатка, задняя частка, філейка. Вось задняя — 19 000, лапатка — таксама. Самая дарагая — філейка: 26 000. Усяго. У краме трыццаць дзьве тысячы ўжо, кажуць».
Гандляр: «Няшмат прадаецца ў такі дзень, вось бачыце — людзей няма, што тут казаць. У выходныя тое ж самае, людзі цяпер на лецішчы езьдзяць, час адпачынкаў. А дзе яны ёсьць — грошы?!».
Іншая гандлярка: «Вельмі дрэнна ўвогуле, давялі краіну да ніткі. Хутка людзі пачнуць увогуле галадаваць. Пасьля вайны лепей жылі, чэснае слова, чым цяпер жывуць. Такія закупныя: кажуць, што зьніжаюць, а нічога не зьніжаецца. Няпраўда, нічога не замарожваюць, наадварот, падвышаюць цэны, і кожны дзень».
Наведніца крамы цікавіцца цэнамі на сала. За кіляграм — адзінаццаць тысяч і дванаццаць. Вырашае не купляць:
Хацела б купіць сала хаця б за дзесяць тысяч.
«Хацела б купіць сала хаця б за дзесяць тысяч. Паняцьця ня маю, але, можа, у краме таньней. Але яшчэ не была».
Карэспандэнт: «Дык кажуць, што ў краме даражэй, тое ж мяса».
Пакупніца: «Ня ведаю…».
Карэспандэнт: «Я вырашыў пацікавіцца ў гарадзенцаў, якія кураць, што яны думаюць пра падвышэньне цэнаў на цыгарэты. Першай я ўбачыў дзяўчыну, якая стаяла на вуліцы і курыла».
Дзяўчына: «Напэўна, буду кідаць, таму што з такімі цэнамі цяпер нявыгадна купляць. Працуеш толькі на цыгарэты, выходзіць. На дадзены момант гэта „Альянс“, наколькі я ведаю, гарадзенскай тытунёвай фабрыкі. Яшчэ ўчора яны каштавалі 1250 рублёў, па-мойму. Колькі сёньня яны будуць каштаваць — я ня ведаю. Буду завязваць…».
Фотаконкурс «Дзе мае $500?» Новыя здымкі
Глядзець усю фотагалерэю конкурсу.