Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаражэюць мяса і цыгарэты


З 8 чэрвеня ў Беларусі чарговым разам павышаюць гранічныя адпускныя цэны на сьвініну. Пастанову аб 10-працэнтным падвышэньні цэнаў ухваліла Міністэрства эканомікі Беларусі.

Такім чынам, максымальныя адпускныя цэны на сьвініну тушамі першай і другой катэгорыі вырастуць да 11,45 тыс. за кіляграм, трэцяй катэгорыі — да 10,69 тыс. за кіляграм.

Раней іншай пастановай Мінэканомікі ўжо былі павялічаныя на 10% цэны на ялавічыну тушамі, а на сьвініну тушамі — на 8%.

Таксама з 8 чэрвеня падаражэлі цыгарэты сярэдняга і вышэйшага цэнавага сэгмэнту як айчыннай, так і імпартнай вытворчасьці — у сярэднім на 30—60%.

Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства эканомікі Беларусі, паведамляе АФН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG