У пятніцу, 3 чэрвеня, супрацоўнікі КДБ наведалі Сяргей Паўлюкевіча, адміністратара суполак на сайце vkontakte.ru "Марш мільёнаў" і "Мы за вялікую Беларусь", і Дзьмітрыя Няфёдава, які адказваў за суполку "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку". Паўлюкевіча прымусілі выдаліць суполку vkontakte "Мы за вялікую Беларусь!", а Няфёдава адвезьлі на Акрэсьціна і зьбіраюцца судзіць быццам бы за нецэнзурную лаянку падчас ператрусу.
Суполка "Марш мільёнаў" выступала за адстаўку Лукашэнкі. Удзельнікі заклікалі распачаць марш 15 ліпеня на цэнтральнай плошчы Менску. Суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" заклікала людзей выходзіць у пэўны час на галоўную плошчу свайго гораду. Усе гэтыя суполкі даволі шматлікія, сьцьвярджае спэцыяліст па сацыяльных сетках Аляксей Лявончык. Гэта і выклікае занепакоенасьць спэцслужбаў:
"Хаця б, па-першае, таму, што ў гэтых групах вельмі шмат народу. Да прыкладу, у той групе, якой кіруе Сяргей Паўлюкевіч, — больш за 100
тысяч чалавек. У другой сацыяльнай групе, якой кіруе Няфёдаў, — там таксама прыкладна такая ж лічба. Плюс — гэтыя групы вельмі актыўныя, то бок некалькі дзясяткаў паведамленьняў на дзень, купа камэнтароў — гэта азначае аўтаматычна, што калі вы маеце 100 тысяч чалавек у сацыяльнай сетцы, вас будуць чытаць, ваша інфармацыя будзе даносіцца прыкладна да паловы гэтай колькасьці — значыць, 50 тысяч чалавек аўдыторыі вы маеце. З гэтых 50 тысяч можа знайсьціся, да прыкладу, 5 тысяч, якіх гэтая інфармацыя можа прывесьці да нейкіх дзеяньняў. Чым большая колькасьць людзей у сацыяльных сетках, тым больш гэта небясьпечна з пункту гледжаньня арганізацыі нейкіх дзеяньняў".
Гэта ня першыя прыклады пільнай увагі да сацыяльных сетак. Пасьля тэракту ў менскім мэтрапалітэне спэцслужбы таксама папярэдзілі некаторых актыўных карыстальнікаў сацсетак пра недапушчальнасьць распаўсюду пэўнай інфармацыі. Супрацоўніца мультымэдыйнага часопіса "34" спадарыня Інга кажа:
"У нас усё пад кантролем, улады вельмі пільна сочаць за ўсім, што там адбываецца. У іх нават ёсьць свае акаўнты, яны адсочваюць, таму трэба вельмі асьцярожна працаваць у сацсетках. Людзі зараз вельмі асьцярожна пішуць у сацыяльных сетках і ствараюць гэтыя суполкі, бо ў сацыяльных сетках, у адрозьненьне ад іншых (Livejournal ці Twitter), усе ведаюць, хто ты: там ёсьць тваё імя, твае сябры, і вельмі проста даведацца, хто гэтую суполку зрабіў. Таму я лічу, што тое, што зараз адбываецца, дрэнна паўплывае на сацыяльныя сеткі. Але людзі будуць шукаць новыя крыніцы, мабыць, новыя сеткі".
На старонцы Сяргея Паўлюкевіча ў vkontakte.ru зьявілася інфармацыя ад яго імя, што, маўляў, зь ім усё ў парадку і акаўнт пад ягоным кантролем. Паўлюкевіч абяцае, што найбліжэйшым часам праца суполак цалкам адновіцца.
Спэцыяліст па сацыяльных сетках Аляксей Лявончык сьцьвярджае, што татальны кантроль і забароны ня вырашаць праблемы, ня так проста зьнішчыць суполку. Іншая рэч — пакуль ідзе толькі інфармацыя, да канкрэтных дзеяньняў справа не даходзіць:
"Па-першае, групу можна аднавіць. Па-другое, тое, што будзе выдалена
адна група, — мне падаецца, гэта своеасаблівая рэкляма, і людзі пачнуць аб'ядноўвацца ў іншыя групы. У прынцыпе, я ня бачу ў гэтым праблемы. Можна выдаліць адну групу, але такіх палітызаваных суполак vkontakte — хіба дзясятак, вядома, не такіх вялікіх. Таму народ проста пачне разыходзіцца па іншых.
Іншае пытаньне — цяпер, як мне падаецца, для Беларусі гэтыя групы ніякай функцыі, апроч данясеньня інфармацыі, не выконваюць. Я сумняюся, што ва ўмовах Беларусі гэтыя сацсеткі спрыяюць таму, каб людзі нешта рабілі ў рэальным сьвеце".
Так, суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" запрашала сваіх сяброў 1 чэрвеня а 19-й гадзіне прыйсьці на галоўную плошчу свайго гораду і проста гуляць там — без транспарантаў, сьцягоў і сымболікі. На Кастрычніцкую плошчу ў Менску, дзе звычайна даволі шматлюдна, прыйшло каля сотні чалавек, але арганізатараў не было. У Віцебску на плошчы Перамогі ў гэты час былі карэспандэнтка Радыё Свабода, два міліцыянты і ўладальнікі поні, якія каталі дзетак.

Чым большая колькасьць людзей у сацыяльных сетках, тым больш гэта небясьпечна з пункту гледжаньня арганізацыі нейкіх дзеяньняў ...

тое, што будзе выдалена адна група, — мне падаецца, гэта своеасаблівая рэкляма, і людзі пачнуць аб'ядноўвацца ў іншыя групы ...