Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь павышае экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты


Беларусь павышае стаўкі экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца з тэрыторыі краіны за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюзу. Пастанову пра гэта прыняў Савет міністраў, перадае БелТА.

Стаўка вывознага мыта на 1 тону сырой нафты з 1 чэрвеня павышана з $453,7 да $462,1. На сьветлыя нафтапрадукты (лёгкія і сярэднія дыстыляты, газойлі) мыта складзе $309,6 за 1 т, на бэнзіны таварныя — $415,8.

Мыта на цёмныя нафтапрадукты (вадкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты) з 1 чэрвеня складзе $215,8, на прапан, бутаны, этылен, прапілен, іншыя звадкаваныя газы — $189,8 на тону.

Дакумэнтам вызначаны новыя ўмовы пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Урэгуляваныя пытаньні спагнаньня і пералічэньня ў бюджэт Расеі мыта пры вывазе з тэрыторыі Беларусі за межы Мытнага саюзу сырой нафты і тавараў з вуглевадароднай сыравіны.

Уведзены і новы мэханізм сплаты і залічэньня экспартнага мыта. Ён прадугледжвае, што мыта ад экспарту беларускай сырой нафты паступае ў бюджэт Рэспублікі Беларусь, а мыта ад экспарту нафтапрадуктаў — у бюджэт Расейскай Фэдэрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG