Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На запраўках А-100 няма бэнзіну АІ-92


З 26 траўня кампанія А-100 часова прыпыніла продаж насельніцтву бэнзіну АІ-92.

У кампаніі патлумачылі, што гэта зьвязана з адсутнасьцю паставак паліва з нафтаперапрацоўчых заводаў.

Прэсавы сакратар "Белнафтахіму" Марыя Касьцючэнка так пракамэнтавала сытуацыю:

"Я магу сказаць адказна, што ніякага дэфіцыту на ўнутраным рынку няма ні бэнзіну АІ-92, ні АІ-95, ні дызпаліва. У дастатковай колькасьці на ўсіх запраўках. Калі няма бэнзіну на А-100, то няхай запраўляюцца на запраўках "Беларусьнафты". Гэта праблемы толькі кампаніі А-100. Трэба проста своечасова за ўсё разьлічвацца і працаваць згодна з дамовай, а ня так, як яны хочуць".

У кампаніі А-100 патлумачылі, што "кампанія своечасова зрабіла разьлікі, але паліва проста не адгружаюць, кажуць, што няма паліва".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG