Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча забараніць СМІ, якія "нагнятаюць сытуацыю"

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што шэраг СМІ, у тым ліку расейскіх, спыняць працу ў Беларусі. Ён абвінаваціў іх у нагнятаньні сытуацыі на валютным і спажывецкім рынках.

«Больш за ўсё гістэрыі ў расейскіх сродках масавай інфармацыі. Я назіраў і за „нашымі“ замежнымі СМІ, якія тут, дзякуючы адміністрацыі
Зрабіце ўсё, каб больш гэтыя СМІ не прысутнічалі на нашай тэрыторыі

прэзыдэнта, сталі панаваць, і за замежнымі. Я ня буду іх называць, каб не ствараць ім рэйтынг. Але зрабіце ўсё, каб больш гэтыя СМІ не прысутнічалі на нашай тэрыторыі. І не таму, што мы хочам закрыць ім рот, я бачыў, што ўвесь ажыятаж назіраўся адтуль (з СМІ — Інтэрфакс)», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка агучыў свае прэтэнзіі да СМІ:

«Мяне папракаюць, што я тэрмінова пакінуў краіну і зьбег... Маецца на ўвазе камандзіроўка ў Казахстан, якая плянавалася за год», — адзначыў Лукашэнка.

«Паралельна абвінавачваюць Мясьніковіча і Пракаповіча за тое, што сядзяць, як мышы пад венікам».

«Лічаць, колькі мы страцілі ў эканоміцы ў выніку дэвальвацыі, папракаюць, што мы будзем зноў шантажаваць Расею».

«Вінавацяць нас у тым, што людзям падвысілі заробкі ў мінулым годзе».

Лукашэнка патрабуе спыніць ажыятаж


Аляксандар Лукашэнка папрасіў людзей не ствараць ажыятажу. Ён таксама заявіў, што неабходна ўзмацніць жорсткасьць працоўнай дысцыпліны.

«Я хачу зьвярнуцца да людзей: перастаньце ў сваіх кватэрах, гаражах і падвалах ствараць склады. Калі ласка, не вывозьце з крамаў пад свае
Трэба кіляграм мяса — купляйце, трэба 5 кіляграм — купляйце, але не купляйце 10 кіляграмаў.

ложкі. Мы забясьпечым столькі, колькі вам неабходна кожны дзень», — заклікаў Лукашэнка.

«Трэба кіляграм мяса — купляйце, трэба 5 кіляграм — купляйце, але не купляйце 10 кіляграмаў. Мы не пасьпеем завезьці за два дні ў крамы ў тры разы больш, чым гэта было ўчора», — адзначыў Лукашэнка.

«Як было сорамна за беларускі народ, калі я прыехаў у Казахстан, і ўсё ў мяне пытаюцца: „Што там у вас адбываецца?“, калі расейскія СМІ паказваюць пустыя паліцы», — заявіў Лукашэнка.


Лукашэнка гатовы накіраваць у адстаўку ўрад і Нацбанк


Аляксандар Лукашэнка ня выключыў магчымасьці адстаўкі ўраду і кіраўніцтва Нацыянальнага банку ў тым выпадку, калі яны не стабілізуюць валютны і спажывецкі рынкі.

«Калі вы дакладна ведаеце, што 5 тысяч (абменны курс даляра ЗША
Калі ня будзе гэтай дынамікі, вы, Міхаіл Уладзіміравіч, і вы, Пётар Пятровіч, першымі пакладзяце партыйныя білеты.

да беларускага рубля) здымаюць спэкулятыўны попыт і гэта нармальна, то забясьпечвайце. Але кожны дзень павінна быць дынаміка. Калі ня будзе гэтай дынамікі, вы, Міхаіл Уладзіміравіч (Мясьніковіч — прэм'ер-міністар Беларусі) і вы, Пётар Пятровіч (Пракаповіч — кіраўнік Нацбанку) першымі пакладзяце партыйныя білеты, кажучы савецкай мовай», — прыгразіў Лукашэнка.

Лукашэнка пра працоўную дысцыпліну: «Палова міністэрстваў на вуліцы ў Менску боўтаецца. Злавілі — адразу мятлу ў рукі»

«Калі зь сёньняшняга дня прымаецца рашэньне пра тое, што нельга нажывацца на праблемах, а нехта гэта робіць, то рабіце любыя захады:
Рабіце любыя захады: адбірайце ліцэнзію, саджайце ў турму або проста бярыце на ўлік.

адбірайце ліцэнзію, саджайце ў турму або проста бярыце на ўлік».

«Папярэджваю ўсіх: я не прыйшоў сёньня, каб кагосьці адправіць на вуліцу зь венікам. Але папярэджваю: ня выканаеце маіх патрабаваньняў — галовы паляцяць», — заявіў Лукашэнка.

Зьвяртаючыся да ўраду, ён падкрэсьліў: «Спакойнага жыцьця нам не дадуць. Мы гэта ведалі ў сярэдзіне мінулага году, нас папярэджвалі: мы вам пакажам „кузьчыну маці“ ў красавіку-траўні. Што і зрабілі. Пачалі з чутак, спарадзілі ажыятаж».

Паводле яго слоў, «добра, што яшчэ ваяваць не пачалі, як у Лібіі, Эгіпце, Тунісе... Бойня ідзе вакол. Дык апрытомнейце і вазьміцеся за розум».

«Вы бачыце, хто падганяе гэты ажыятаж і хто хоча прыхапіць усё лепшае, што ёсьць у Беларусі. Актывы, бачыце, ім давай. Грошы наперад, а заўтра будуць крэслы», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Пастаўце ўсіх на ваенныя рэйкі», — запатрабаваў Лукашэнка ад Мясьніковіча. «Не хапае БелАЗаў — 28 гадзін працуйце, не хапае абутку — 30 гадзін у суткі працуйце, не хапае адзеньня — 50 гадзін працуйце, прыцягваючы людзей».



Лукашэнка: Ніякага «бандыцкага распродажу» краіны ня будзе


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што кіраўніцтва краіны, нягледзячы на эканамічныя цяжкасьці, ня пойдзе на масавую прыватызацыю дзяржуласнасьці.

«Ніякага бандыцкага распродажу краіны ня будзе. Ніхто ні МАЗ, ні „Белкалій“, ні „БелАЗ“, ні БМЗ — ніхто нічога ня купіць без майго ведама», — запэўніў Лукашэнка, выступаючы на нарадзе па сытуацыі на валютным і спажывецкім рынках.

Лукашэнка адзначыў: «У ажыятажным катле СМІ некаторыя палітыкі з-за
Продажу ня будзе, тым больш за бесцань, як сёй-той гэта хоча прыхапіць.

мяжы пачалі выстройвацца ў чаргу і крычаць: заўтра Лукашэнка пачынае прадаваць актывы найбольш ліквідных прадпрыемстваў... І нават сумы пачалі называць — 7,5 мільярда даляраў».

«Я нават адзін актыў за такую суму не прадам... Пажадана, каб у гэтай чарзе, хто стаіць першы, крыкнуў апошняму: Разыходзьцеся! Продажу ня будзе, тым больш за бесцань, як сёй-той гэта хоча прыхапіць».

Лукашэнка дадаў, што распродажу ня будзе: «І гэта я кажу ўраду і Нацыянальнаму банку, калі яны разьлічваюць, што мы заўтра нешта пачнём прадаваць, каб стабілізаваць сытуацыю ў краіне. Гэтага ня будзе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG