Пачаўся афіцыйны трохдзённы візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан.
Як паведамляе БЕЛТА, беларускага кіраўніка сустракаюць па ўсіх правілах пратакола, прадугледжанага для афіцыйных візытаў. У цырымоніях задзейнічаны вайскоўцы ганаровай варты, а ягоны аўтамабіль па маршрутах руху суправаджае ганаровы картэж матацыклістаў.
Праграмай візыту прадугледжаныя перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзыдэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым ў вузкім і пашыраным складах. Плянуецца падпісаць шэраг двухбаковых дакумэнтаў.