Тым часам Аляксандар Лукашэнка паспрабаваў дэзавуіраваць свае выказваньні пра "вашывасьць" украінскага кіраўніцтва.
Сёньня ў Менску праходзяць пасяджэньні Саветаў кіраўнікоў урадаў СНД, ЭўрАзЭС і вышэйшага органу Мытнага саюзу. У Менск прыбылі кіраўнікі ўрадаў большасьці краін Садружнасьці, некаторыя дзяржавы прадстаўленыя намесьнікамі прэм'ераў.
Апошнім у Менск прыляцеў расейскі прэм'ер Уладзімер Пуцін, у чацьвер а 13 гадзіне, традыцыйна спазьніўшыся адносна графіку хвілін на сорак. У гэты час у Нацыянальнай бібліятэцы ўжо павінна было пачацца паседжаньне Савету кіраўнікоў урадаў СНД. З-за спазьненьня Пуціна яно пачалося на гадзіну пазьней ад заплянаванага.
Потым адно за адным у тым жа памяшканьні пройдуць паседжаньні прэм'ераў у рамках Эўразійскай эканамічнай супольнасьці і Мытнага саюзу. Выніковая прэсавая канфэрэнцыя прызначаная на 19.30. Але, як паказвае досьвед, перамовы прэм'ераў могуць і зацягнуцца.
Чакаецца, што пасьля ўсяго расейскі прэм'ер сустрэнецца зь беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам. Галоўная тэма для абмеркаваньня — падтрымка Расеяй беларускай эканомікі ў крызісны пэрыяд. Беларусь хоча ад Расеі і ЭўрАзЭС каля 6 мільярдаў даляраў крэдытаў. Расея настойвае, што пазыкі павінны быць абумоўленыя прыватызацыяй аб'ектаў дзяржаўнай уласнасьці Беларусі. З Пуціным у Менск прыбыў і міністар фінансаў Аляксей Кудрын.
Тым часам А. Лукашэнка сёньня раніцай сустрэўся з кіраўніком ураду Ўкраіны Міколам Азаравым.
"Беларусь як была, так і застаецца вернай сваім прынцыпам, як была надзейнай саюзьніцай братэрскай Украіны, гэтак і застаецца", — заявіў Лукашэнка ўкраінскаму прэм'еру.
"Мы гатовыя супрацоўнічаць па ўсіх напрамках, адстойваць сумесна з Украінай пытаньні, без усялякіх ваганьняў, пытаньні, якія цікавяць Украіну і нас. Я прашу гэта перадаць прэзыдэнту Януковічу, што мы заўсёды былі і застанемся вернымі сваім прынцыпам ва ўзаемаадносінах з нашай братэрскай Украінай".
Гэтыя словы Лукашэнкі можна разглядаць як спробу дэзавуіраваць ягонае ранейшае рэзкае выказваньне на адрас афіцыйнага Кіева, які не пусьціў яго на чарнобыльскую канфэрэнцыю з удзелам Барозу. Тады Лукашэнка заявіў пра "вашывасьць" украінскага кіраўніцтва.