Аблом з расейскім крэдытам дазваляе па-новаму паглядзець на сытуацыю, у якую трапіла Беларусь пасьля 19 сьнежня.
Калі ЗША і ЭЗ рэзка адрэагавалі на пасьлявыбарчыя рэпрэсіі, спыніўся дыялёг паміж афіцыйным Менскам і Захадам, шмат якія мэдыі пісалі, што сытуацыя вярнулася на два гады таму, да жніўня 2008 году. То бок да звыклай схемы: канфлікт з заходнімі краінамі, сяброўства з Расеяй.
Вонкава гэта выглядае, сапраўды, так. Але, як вядома, гісторыя не паўтараецца, нельга ўступіць у адну рэчку двойчы.
Хачу нагадаць, што палітыка дыялёгу з ЭЗ, балянсаваньня паміж Расеяй іЭўропай пачалася пасьля таго, як памянялася пазыцыя Масквы ў беларускім пытаньні. У выніку нафтагазавай вайны на мяжы 2006—2007 гадоў стала зразумелым, што Расея ня толькі на словах, але і на справе ўзяла курс на значнае скарачэньне субсыдый Беларусі. І дзеля выратаваньня беларускай сацыяльнай мадэлі патрэбныя былі новыя пункты апоры, новыя крыніцы крэдытаў і інвэстыцый, безь якіх эканоміка краіны ня можа захавацца ў нармальным стане. І дзеля размарожваньня адносін з Захадам давялося вызваліць палітвязьняў, праводзіць прэзыдэнцкую выбарчую кампанію ў новым, больш лібэральным фармаце. Таксама пасьля 2007 году актывізаваліся адносіны з Кітаем, Вэнэсуэлай.
Але ж цяперашні канфлікт Беларусі з Захадам не азначае, што аўтаматычна палепшыліся адносіны Менску з Масквой. Яны засталіся такімі жнапружанымі, канфліктнымі. Вяртацца да поўнамаштабнага субсыдыяваньня беларускай эканомікі, як гэта было да 2007 году, Расея не зьбіраецца. А адсутнасьць эўрапейскага вэктару ў палітыцы Менску дазваляе Маскве больш эфэктыўна дамагацца сваіх мэтаў у Беларусі. Што і засьведчыла сытуацыя з крэдытам. Таксама можна адзначыць: каб не дыялёг з Захадам, то цяперашняе становішча ў беларускай эканоміцы магло б утварыцца яшчэ два гады таму.
Што тычыцца сёньняшняй сытуацыі з крэдытам. Гледзячы па ўсім, спачатку Расея зьбіралася выдзеліць Беларусі ўсе тыя 3 мільярды даляраў, якія тая прасіла. Пра гэта сьведчаць даволі пазытыўныя заявы на гэты конт і прэм’ера Ўладзімера Пуціна, і міністра фінансаў Аляксея Кудрына, і расейскага амбасадара Аляксандра Сурыкава. Яшчэ больш аптымістычнымі выглядалі камэнтары беларускіх афіцыйных асобаў. Бакі нібыта абмяркоўвалі антыкрызісную праграму, прапанаваную ўрадам Беларусі, і публічна абяцалі, што цягам 2—3 тыдняў пытаньне з крэдытам будзе вырашанае.
На гэтым тле заява Кудрына выглядае сэнсацыйнай. Што ж здарылася? На чым спатыкнуліся саюзьнікі?
Відавочна, Беларусь ня выканала нейкіх умоваў, якія выстаўляла Расея. Публічна РФ вуснамі міністра фінансаў Аляксея Кудрына казала толькі пра неабходнасьць распрацоўкі праграмы антыкрызісных рэформаў у беларускай эканоміцы. Наўрад ці па гэтым пытаньні маглі ўзьнікнуць вялікія рознагалосьсі.
Хутчэй за ўсё, бакі не знайшлі згоды ў пытаньні прыватызацыі беларускіхпрадпрыемстваў расейскім капіталам. Хоць публічна гэта і не выстаўлялася ў якасьці ўмовы выдзяленьня крэдыту, але некаторыя ўскосныя дадзеныя сьведчаць, што менавіта гэтая праблема стала галоўнай перашкодай на перамовах.
Яшчэ ў лютым, наведваючы Менск, Пуцін казаў пра аб’яднаньне КамАЗу і МАЗу ў адзін холдынг як пра вырашанае пытаньне. Але потым Лукашэнка абверг гэта. 5 траўня пачаліся перамовы паміж кіраўніцтвам КамАЗу і МАЗу, але, гледзячы па ўсім, яны скончыліся безвынікова.
Выступаючы з пасланьнем у Нацыянальным сходзе, Лукашэнка скептычна выказаўся наконт прыватызацыі. Як звычайна, ён казаў, што ня можа раздаваць агульнанародную ўласнасьць. У адказ расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў нават уступіў у палеміку зь беларускім лідэрам.
І Кудрын, выступаючы з заявай 11 траўня, адзначыў, што Беларусь павінна прыватызаваць шэраг аб'ектаў, якія могуць зацікавіць замежных інвэстараў, і гэта дазволіла б атрымаць каля 2 мільярдаў даляраў ад прыватызацыі.
Такім чынам, Расея патрабавала за крэдыт беларускія прадпрыемствы. Лукашэнка пакуль не пагадзіўся. Як доўга ён зможа супраціўляцца? Да той пары, пакуль валютны крызіс не перарос у сацыяльны.
Калі ЗША і ЭЗ рэзка адрэагавалі на пасьлявыбарчыя рэпрэсіі, спыніўся дыялёг паміж афіцыйным Менскам і Захадам, шмат якія мэдыі пісалі, што сытуацыя вярнулася на два гады таму, да жніўня 2008 году. То бок да звыклай схемы: канфлікт з заходнімі краінамі, сяброўства з Расеяй.
Вонкава гэта выглядае, сапраўды, так. Але, як вядома, гісторыя не паўтараецца, нельга ўступіць у адну рэчку двойчы.
Хачу нагадаць, што палітыка дыялёгу з ЭЗ, балянсаваньня паміж Расеяй і
Дзеля размарожваньня адносін з Захадам давялося вызваліць палітвязьняў, праводзіць прэзыдэнцкую выбарчую кампанію ў новым, больш лібэральным фармаце
Але ж цяперашні канфлікт Беларусі з Захадам не азначае, што аўтаматычна палепшыліся адносіны Менску з Масквой. Яны засталіся такімі ж
Каб не дыялёг з Захадам, то цяперашняе становішча ў беларускай эканоміцы магло б утварыцца яшчэ два гады таму.
Што тычыцца сёньняшняй сытуацыі з крэдытам. Гледзячы па ўсім, спачатку Расея зьбіралася выдзеліць Беларусі ўсе тыя 3 мільярды даляраў, якія тая прасіла. Пра гэта сьведчаць даволі пазытыўныя заявы на гэты конт і прэм’ера Ўладзімера Пуціна, і міністра фінансаў Аляксея Кудрына, і расейскага амбасадара Аляксандра Сурыкава. Яшчэ больш аптымістычнымі выглядалі камэнтары беларускіх афіцыйных асобаў. Бакі нібыта абмяркоўвалі антыкрызісную праграму, прапанаваную ўрадам Беларусі, і публічна абяцалі, што цягам 2—3 тыдняў пытаньне з крэдытам будзе вырашанае.
На гэтым тле заява Кудрына выглядае сэнсацыйнай. Што ж здарылася? На чым спатыкнуліся саюзьнікі?
Відавочна, Беларусь ня выканала нейкіх умоваў, якія выстаўляла Расея. Публічна РФ вуснамі міністра фінансаў Аляксея Кудрына казала толькі пра неабходнасьць распрацоўкі праграмы антыкрызісных рэформаў у беларускай эканоміцы. Наўрад ці па гэтым пытаньні маглі ўзьнікнуць вялікія рознагалосьсі.
Хутчэй за ўсё, бакі не знайшлі згоды ў пытаньні прыватызацыі беларускіх
Хутчэй за ўсё, бакі не знайшлі згоды ў пытаньні прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў расейскім капіталам.