Пачаўся суд над былым адвакатам Міхаілам Воўчакам, які абвінавачваецца ў разгалошваньні зьвестак сьледзтва па справе Сьвятланы Байковай.
Крымінальная справа ў дачыненьні да Воўчака была распачата Генэральнай пракуратурай у пачатку студзеня, калі ён яшчэ зьяўляўся абаронцам старшага сьледчага па асабліва важных справах Генпракуратуры Сьвятланы Байковай. Яму інкрымінуюць учыненьне злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 407 КК (разгалошваньне зьвестак дазнаньня, папярэдняга сьледзтва ці закрытага судовага пасяджэньня).
Распачынаньне справы зьвязана з накіраванай Міхаілам Воўчакам у канцы кастрычніка-пачатку лістапада 2010 году ў Генпракуратуру скаргай на бязьдзейнасьць органу, які вядзе крымінальны працэс у дачыненьні да яго падабароннай. Сутнасьць скаргі стала вядомая. Адвакат, кіруючыся зьвесткамі "праслушкі" КДБ, якія фігуруюць у матэрыялах сьледзтва, у сваім звароце ў Генпракуратуру заявіў, што папярэднім сьледзтвам наўмысна ня дадзена прававая ацэнка супрацьпраўным дзеяньням афіцэра міліцыі, які ўваходзіў у склад сьледчай групы Байковай.
Слуханьне справы Байковай пачалося ў Вярхоўным судзе 10 сакавіка. Яна абвінавачваецца ва ўчыненьні злачынстваў паводле ч. 2 арт. 393 (прыцягненьне ў якасьці абвінавачанага заведама невінаватага), чч. 1, 2 арт. 394 (прымус да даваньня паказаньняў), чч. 1, 2 арт. 397 (заведама незаконныя затрыманьне ці зьмяшчэньне пад варту), ч. 3 арт. 424 (злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі), ч. 3 арт. 426 (перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў) КК. Разам з Байковай па справе праходзіць нейкі Карэн Вартанян. Паводле зьвестак БелаПАН, раней ён быў неаднаразова судзімы. Ён абвінавачваецца ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 154 КК (катаваньне).