Некалькі нацыянальных сьцягоў у цэнтры горада з нагоды Дня Волі вывесілі актывісты “Маладой Беларусі” і нефармальнага руху “Вольны шлях”, які аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных моладзевых структур.
Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на флагштоках каля Лядовага палаца, Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а таксама на дахах “шматпавярховікаў” у раёне скрыжаваньня вуліцы Чарняхоўскага і праспэкта Будаўнікоў.
Сьцяг каля Лядовага палаца правісеў нядоўга: яго зьнялі супрацоўнікі мясцовай аховы. З флагштока каля ўнівэрсытэту нацыянальны сымбаль зьнялі міліцыянты, але яго пасьпелі пабачыць мінакі, якія ранкам ішлі па праспэкце Перамогі.
Сьцягі над жылымі дамамі луналі ўсю раніцу.