Цыганкоў: Ці адпавядае значнасьці Дня волі фармат, які сёлета абралі арганізатары? Дэмакратычная грамадзкасьць звыклася, што ў гэты дзень адбываюцца масавыя мерапрыемствы, дэманстрацыі. Але зараз вырашылі абмежавацца толькі ўскладаньнем кветак.
Роўда: Ня ўсе так вырашылі. Нагадаю, што «Малады фронт» заклікаў прыйсьці на плошчу Якуба Коласа і сабраць людзей на пратэстную акцыю. Але тое, што большасьць аргкамітэту выступіла супраць і вырашыла абмежавацца ўскладаньнем кветак — гэта дэманстрацыя расколу. Гэта самы горшы сцэнар, які і быў рэалізаваны. Калі людзі ня ведаюць, што ж будзе адбывацца, як мы будзем адзначаць гэтае сьвята, што рабіць і дзе зьбірацца. Гэта вельмі прыкрая сытуацыя.
Цыганкоў: Аналітыкі кажуць, што ўлада зараз праводзіць суды над удзельнікамі падзеяў 19 сьнежня з мэтай застрашыць грамадзтва, вярнуць яго на той узровень, што быў да прэзыдэнцкай кампаніі. Ці можна сказаць, што рашэньне гэтак «сьціпла» правесьці 25 сакавіка кажа пра тое, што пэўная частка апазыцыйных лідэраў сапраўды асьцерагаецца дзеяньняў улады?
Роўда: Паказальна, што лідэры апазыцыі нават ня выкарысталі той падарунак, які зрабіла ўлада. Улада, нагадаю, дазволіла плошчу Бангалор. Можна было арганізаваць нармальную мірную акцыю, прадэманстраваць, што тэрарыстаў у нас няма, і зрабіць гэтую акцыю шматлюднай. Высунуць патрабаваньне вызваленьня палітзьняволеных.
Але чамусьці гэты варыянт нават ня сталі разглядаць. Калі вы кажаце, што ўлады праводзяць судовыя працэсы, то, вядома, гэта ўзьдзейнічае на людзей. Але ж апазыцыя павінна ўзначаліць салідарнасьць. І гэтая салідарнасьць магла быць прадэманстраваная, стала б відавочнай і рэальнай. Калі б шмат людзей сабралася. Але ў тых фарматах, у якіх прапанавана адзначыць Дзень волі — гэта працуе супраць масавасьці і салідарнасьці.
Роўда: Ня ўсе так вырашылі. Нагадаю, што «Малады фронт» заклікаў прыйсьці на плошчу Якуба Коласа і сабраць людзей на пратэстную акцыю. Але тое, што большасьць аргкамітэту выступіла супраць і вырашыла абмежавацца ўскладаньнем кветак — гэта дэманстрацыя расколу. Гэта самы горшы сцэнар, які і быў рэалізаваны. Калі людзі ня ведаюць, што ж будзе адбывацца, як мы будзем адзначаць гэтае сьвята, што рабіць і дзе зьбірацца. Гэта вельмі прыкрая сытуацыя.
Паказальна, што лідэры апазыцыі нават ня выкарысталі той падарунак, які зрабіла ўлада.