Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васілевіч лічыць абгрунтаваным папярэджаньне праваабаронцу


Рыгор Васілевіч
Рыгор Васілевіч
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць абгрунтаваным афіцыйнае папярэджаньне старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму.

Пра гэта гаворыцца ў лісьце з Генпракуратуры, які атрымаў праваабаронца.

«Дзейнасьць ад імя палітычнай партыі, іншага грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі або фонду, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнай рэгістрацыі, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь», — піша Васілевіч.

Алесь Бяляцкі прасіў адмяніць папярэджаньне ад 16 лютага, якое яму вынес намесьнік Генпракурора. Паводле Васілевіча, падставай для вынясеньня папярэджаньня сталі разьмешчаныя на інтэрнэт-сайтах «заявы, выступленьні, камэнтары ад імя кіраўніка Праваабарончага цэнтру „Вясна“, якія датычацца пытаньняў грамадзка-палітычнага жыцьця краіны». Ён нагадаў, што «Вясна» не зарэгістраваная ў Міністэрстве юстыцыі.

Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі 1 сакавіка накіраваў зварот на імя генпракурора, у якім чарговы раз нагадаў гісторыю ліквідацыі афіцыйнай рэгістрацыі «Вясны», зьвязаную, на яго думку, з актыўным назіраньнем за прэзыдэнцкімі выбарамі 2001 году. У 2007 годзе Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў незаконнымі дзеяньні беларускіх уладаў, якія парушылі Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Усе тры далейшыя спробы афіцыйна зарэгістраваць «Вясну» былі безвыніковымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG