Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч адрэагаваў на адкрыты ліст бацькі Аляксандра Класкоўскага, арыштаванага па справе 19 сьнежня.
Ліст Аляксандра Класкоўскага-старэйшага быў надрукаваны 11 сакавіка ў газэце "Народная воля". У ім вядомы журналіст і палітоляг патрабаваў забясьпечыць сыну выкананьне яго законных правоў: нармальнае ліставаньне, магчымасьць сустракацца зь блізкімі сваякамі, сустрэчы сам-насам з адвакатам.
15 сакавіка адвакат Ірына Бурак атрымала магчымасьць упершыню сустрэцца сам-насам са сваім падабаронным, а 22 сакавіка бацька арыштаванага атрымаў адказ ад Васілевіча, датаваны 18 сакавіка, перадае БелаПАН.
У лісьце паведамляецца, што пад час праведзенай праверкі зьняволены Аляксандар Класкоўскі "скаргі на ўмовы і парадак утрыманьня ў сьледчым ізалятары КДБ Рэспублікі Беларусь, а таксама на дзеяньні супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бясьпекі не выказваў". Паволе Васілевіча, атрыманьне і адпраўленьне тэлеграм і лістоў ажыцьцяўляецца ў адпаведнасьці з заканадаўствам.
"Стан здароўя Класкоўскага А.А. здавальняючы, па мэдычную дапамогу ён зьвяртаўся толькі адзін раз. Пасьля агляду лекарам яму была аказана кваліфікаваная мэдычная дапамога, болей на стан здароўя ён не скардзіўся. Пры першым аглядзе лекарам пераломаў, у тым ліку рэбраў, у вашага сына не ўстаноўлена. Скаргі на парушэньне правоў Класкоўскага А.А. на атрыманьне юрыдычнай дапамогі ў Генэральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь ад яго і яго адваката не паступалі", — піша Васілевіч.
Васілевіч паведаміў, што на адрас старшыні КДБ накіраваў ліст "аб адшуканьні дадатковых магчымасьцяў для забеспячэньня правоў асоб, якія ўтрымліваюцца ў сьледчым ізалятары КДБ Рэспублікі Беларусь, на абарону". Ён нагадаў, што адвакат Бурак сустракалася з Класкоўскім 15 сакавіка ў СІЗА КДБ.
Каб вырашыць пытаньне аб спатканьні з сынам, Васілевіч прапануе аўтару адкрытага ліста "зьвярнуцца да начальніка аддзела СУПР ГУУС Менгарвыканкама Сукалы А.М., у вытворчасьці якога знаходзіцца справа".
"Адказ Рыгора Васілевіча хуткі, але ў значнай ступені фармальны, — заявіў БелаПАН Класкоўскі-старэйшы. — Зазначаецца, напрыклад, што ліставаньне ажыцьцяўляецца згодна з заканадаўствам і ўнутраным распарадкам. Аднак няма адказу на простае пытаньне: куды падзелася маса лістоў, дасланых сыну, — ад мяне, ад нашых сваякоў і, наколькі я ведаю, ад мноства людзей, якія пісалі словы падтрымкі?".
Класкоўскі таксама паведаміў, што яго сын і адвакат цяпер знаёмяцца з матэрыяламі справы.
17 сакавіка Класкоўскаму-малодшаму, які раней быў міліцыянтам, прад`яўлена абвінавачаньне па частках 1 і 2 артыкула 293 (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках), артыкуле 369 (зьнявага прадстаўніка ўлады) і артыкуле 382 (самавольнае прысваеньне званьня або ўлады службовай асобы) крымінальнага кодэкса.