Група беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў выступіла напярэдадні з маніфэстам, галоўны тэзіс якога – негвалтоўны супраціў нелегітымнай уладзе і актыўнае грамадзянскае процістаяньне ўсім дзяржаўным інстытутам.
Госьць “Начной Свабоды: вынікаў дня” – адзін з падпісантаў маніфэсту, каардынатар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель.
Бушлякоў: Ці рэальна, каб апанэнты беларускай улады абралі адну стратэгію і дамовіліся весьці ўзгодненыя супольныя дзеяньні?
Афнагель: Па-першае, мы павінны задаць сабе пытаньне, хто ёсьць апанэнты дзейнай улады. Таму што можна на словах быць апанэнтам, але пры гэтым рабіць крокі, якія выгадныя ўладзе. Можна казаць, што ты знаходзісься ў апазыцыі, але пры гэтым заклікаць міжнародную супольнасьць супрацоўнічаць з рэжымам. Я не лічу, што такія людзі і такія палітыкі ёсьць апанэнтамі ўлады і ёсьць апазыцыяй. Я ўпэўнены, што сапраўдная апазыцыя, сапраўдная апазыцыя Лукашэнку, якая дамагаецца хутчэйшых пераменаў і хутчэйшай зьмены ўлады, яна зможа, здолее аб'яднацца вакол стратэгіі байкоту. І, па-другое, я хачу сказаць, гэта сапраўды яшчэ не стратэгія, гэта хутчэй прапанова, і мы гэтым лістом, гэтым артыкулам заклікаем усіх людзей, якім не абыякавы лёс краіны, якія падтрымалі апазыцыю на выбарах, якія выйшлі на Плошчу, да абмеркаваньня гэтай стратэгіі, да ўнясеньня ў яе сваіх прапановаў, крытыкі і г. д. І вось тады, пасьля гэтага абмеркаваньня, ужо будзе выпрацаваная сапраўдная стратэгія з удзелам больш шырокага кола
Бушлякоў: Назіральнікі зьвяртаюць увагу на тое, што найноўшая гісторыя краіны ня ведае эфэктыўных кампаніяў байкоту. Ці ёсьць больш-менш яснае, рэальнае ўяўленьне падпісантаў маніфэсту, як на гэты байкот актывізаваць законапаслухмяных, апалітычных беларусаў?
Афнагель: Ёсьць некалькі чыньнікаў. Па-першае, я катэгарычна ня згодны, што ў гісторыі Беларусі не было эфэктыўных кампаніяў байкоту. Згадаем выбары ў парлямэнт у 2000 годзе, калі пасьля закрыцьця выбарчых участкаў (а апазыцыя тады заклікала да байкоту) нават дзяржаўныя СМІ перадалі, што ў буйных гарадах людзі не прыйшлі на галасаваньне, выбары не адбыліся. І толькі празь некалькі гадзінаў гэтая сытуацыя была адкручана і паведамілі, што выбары адбыліся. Гэта значыць, што тады, калі апазыцыя ставіла сабе за мэту непрызнаньне выбараў Захадам, кампанія байкоту атрымалася.
Другі прыклад, які можна прывесьці, гэта апошнія выбары ў парлямэнт. Там, на жаль, не ўдалося выпрацаваць агульнай пазыцыі для апазыцыі. Частка апазыцыя брала ўдзел у выбарах, частка – не. Але напярэдадні выбараў склалася такая сытуацыя, што калі б усе апазыцыйныя кандыдаты зьнялі свае кандыдатуры, то на палове ўчасткаў выбары былі б безальтэрнатыўныя і мы б змаглі прадэманстраваць усяму сьвету, што ў Беларусі выбараў няма. Таму першае – кампанія байкоту ўдавалася, або цалкам, або часткова. І не адзін раз. Па-другое, мы ставілі сабе за мэту залучыць у кампанію як мага больш шырокае кола людзей. І якраз такі пасіўны супраціў, які не патрабуе выхаду на вуліцы і нейкіх іншых актыўных дзеяньняў, можа аб'яднаць вельмі-вельмі шмат тых, хто падтрымлівае апазыцыю і хто ня любіць гэтай улады. А такіх людзей, я перакананы, у краіне цяпер большасьць.
Слухаць гутарку цалкам: