Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк скасаваў валютныя абмежаваньні на імпарт з Расеяй і Казахстанам



"У мэтах безумоўнага выкананьня Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязацельстваў у межах Дамовы аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы Нацыянальны банк з 16 сакавіка 2011 дазволіў беларускім імпарцёрам свабоднае правядзеньне авансавых плацяжоў па зьнешнегандлёвых дамовах на карысьць суб'ектаў гаспадараньня Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Казахстан", гаворыцца ў прэсавым рэлізе Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Гэтае рашэньне зьмяшчаецца ў лісьце Нацыянальнага банка ад 16 сакавіка "Дазвол на правядзеньне імпарцёрамі авансавых плацяжоў на карысьць рэзыдэнтаў Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Казахстан".

"Ліквідацыя існуючых бар'ераў і абмежаваньняў заклікана спрыяць далейшай гарманізацыі разьвіцьця рынкавых адносін дзяржаў і стварэньня роўных умоў і магчымасьцяў гаспадарчым суб'ектам трох краін у частцы ажыцьцяўленьня імі зьнешнеэканамічнай дзейнасьці", заявілі ў прэсавай службе Нацбанку.

Нагадаем, што напачатку сакавіка ўрад і Нацбанк Беларусі прынялі сумесную пастанову №240/5 "Аб разьліках па імпарце некаторых тавараў", у адпаведнасьці зь якой забароненая купля замежнай валюты пры імпарце абсталяваньня коштам ад 50 тыс. эўра.

9 сакавіка дарадца амбасады Расеі Андрэй Кузьняцоў выступіў з адмысловай заявай, у якой скрытыкаваў валютныя абмежаваньні, ўведзеныя Беларусьсю, адзначыўшы, што яны будуць “перашкаджаць пранікненьню расейскіх тавараў на беларускі рынак”. Дыплямат выказаў меркаваньне, што “самым разумным было б выключыць тавары з краін Мытнага саюза з пераліку тавараў, у дачыненьні да якіх ўведзенае абмежаваньне на куплю валюты для іх імпарту ".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG